Брамнік зборнай Беларусі па пляжным футболе Макарэвіч: «Маё сумленне не дазваляе выхоўваць дзяцей па-руску»
Брамнік зборнай Беларусі па пляжным футболе Валерый Макарэвіч расазаў пра выхаванне сваіх дзяцей і аб тым, як сам пачаў размаўляць на мове.
Знаемства з кумам паўплывала, бо чалавек — вядомы спявак, Андрэй Усанаў, калісьці вакалістам у «Песнярах» быў. І на вяселлі, калі пачуў тост на чыстай беларускай мове, мяне гэта вельмі захапіла.
Размова з тымі людзьмі мяне ўразіла, я зразумеў, што недасканала ведаю беларускую мову, і няўтульна адчуваў сябе ў той кампаніі. Таму пачаў болей цікавіцца. І падзеі ва Украіне, якія адбыліся ў 2014 годзе, вельмі паўплывалі. Больш паглыбіўся ў гісторыю і зразумеў, што мы згубілі мову не проста так, што адбываецца мэтанакіраванае яе знішчэнне. Таму сумленне не дазваляе выхоўваць дзяцей па-руску.
Аб тым як у Ітаіі у пераклалі меню на беларускую мову. Але не ўсе гульцы зразумелі, што там напісана
Гэта мне настолькі не спадабалася: як мы ў вачах тых людзей выглядалі, што мы за нацыя? Я вырашыў, што мова як шчыт павінна быць у нацыі. Бо нас вылучае культура, мова, святы. Калі мы жывем у расейскай прасторы, становімся больш рускімі, чым беларусамі.
Аб тым, што дзяцей аддаў у беларускамоўны садок
Для дзяцей гэта як замежная мова, яны яе нідзе не чуюць: мульцікі ўсе па-расейску, кнігі па-расейску, канцэрты таксама. Калі не пачынаць самому размаўляць, калі не аддаваць у беларускамоўныя групкі, нічога не будзе. Я думаю, што школа гэтаму не навучыць – ужо позна, мы губляем час, – расказаў Макарэвіч.