Андрэй Арамнаў: «У Расеі закінулі спорт. Дзядя Вова, ну дык падымі яго з каленяў, ты ж усё можаш!»
Алімпійскі чэмпіён у цяжкай атлетыцы Андрэй Арамнаў пракаментаваў адхіленьне Расеі ад міжнародных спаборніцтваў.
«Мне здаецца, у Расеі закінулі спорт, ім пачалі займацца ня самыя разумныя людзі. Зь перамогі «за ўсякую цану» зрабілі пасьмешышча на ўвесь сьвет. Цяпер вось вынік. Закон на баку WADA, яны яго ўжылі. А спартоўцы аказаліся не абароненыя ўласнай дзяржавай — прыкладна як ва ўсіх краінах СНД. Можна разьбірацца, апэляваць, даказваць, бо шэраг прэпаратаў унесеныя ў чорны сьпіс неабгрунтавана. Але ж ніхто ня хоча займацца, толькі стаюць у позу. Дзядя Вова (Пуцін), ну дык падымі спорт з каленяў, ты ж усё можаш!
Апошнім часам у Расеі з прафэсійнага спорту сышлі людзі яшчэ савецкай школы — разумныя, граматныя, кваліфікаваныя. Іхныя месцы пазаймалі прахвосты, жулікі і дармаеды. Нармальны чалавек з амбіцыямі і самапавагай з такімі кадрамі працаваць ня будзе. У выніку падыход да справы стаў аматарскім. А сыстэма склалася так, што заўсёды караюць спартоўца, які ў стане нявольніка — ня мае ні слова, ні голасу. Цяпер вось цюкнулі па галаве, паглядзім, ці ачомаюцца...», – падзяліўся меркаваннем Арамнаў.
❌ ВАДА отстранило Россию на 4 года от Олимпийских игр и чемпионатов мира
Новый бонус от «Марафона» – беспроигрышная первая ставка до 100 рублей