Даниил Силкин из Шумилино показал лучший в области результат на легкоатлетическом мероприятии «300 талантов для королевы»

Источник материала:  
«300  талентаў  для  каралевы»
Другакласнік  Шумілінскай СШ №1 Данііл Сілкін на абласным этапе лёгкаатлетычнага спартыўна-масавага мерапрыемства «300 талентаў для каралевы» паказаў лепшы вынік.
Даниил Силкин из Шумилино показал лучший в области результат на легкоатлетическом мероприятии «300 талантов для королевы»
Рэспубліканскае лёгкаатлетычнае спартыўна-масавае мерапрыемства «300 талентаў для каралевы» ладзіцца ў Беларусі з 2015 года. Асноўная мэта – знайсці перспектыўных дзяцей для далейшых заняткаў па лёгкай атлетыцы. Конкурс для малодшых школьнікаў «300 талентаў для каралевы» праходзіць у некалькі этапаў. Спачатку, у маі, па выніках школьных нарматываў сярод вучняў 1-3-х класаў знаходзяць лепшых юных лёгкаатлетаў. Затым яны спаборнічаюць у занальных адборах у вобласці. На восеньскіх канікулах  лепшыя адпраўляюцца на спартыўныя зборы.  На фінальныя спаборніцтвы, якія пройдуць у Мінску, збяруцца  300 лепшых  юных лёгкаатлетаў, каб вызначыць самых спрытных і хуткіх. Спаборніцтвы ўключаюць наступныя віды: скачкі ў даўжыню з месца, чаўночны бег, бег на кароткую і доўгую дыстанцыі, кіданне мяча.
Данііл Сілкін набраў 480 заліковых балаў на абласным этапе і ўпэўнена заняў першае месца.  На зборах,  якія прайшлі ў Віцебску, юны лёгкаатлет падцягнуў свае навыкі і цяпер гатовы ў складзе зборнай вобласці годна выступіць у фінале.
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №88 ад 12.11.2019 г.
←Николай Золотов: «В отдельно взятом матче реально выиграть у любой команды. В том числе у брестского «Динамо». Постараемся продлить золотую интригу»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика