Шумилинские спортсмены победили на первенстве Европы по вовинам вьет во дао!
04.11.2019
—
Новости Спорта
Перамога!
Лепшыя ў Еўропе
Бліскуча выступілі шумілінскія спартсмены на 3-м першынстве Еўропы сярод моладзі па вавінам в’ет во дао, якое прайшло ў Германіі.
У складзе зборнай Беларусі выступалі чатыры нашы землякі – Станіслаў Шпулёў, Багдан Ушал, Захар Сімановіч і Іван Бяржанін. Сцяганосцам каманды быў абраны Багдан Ушал.
Чэмпіёнам Еўропы ў «паядынках» стаў Станіслаў Шпулёў. Сярэбраныя медалі першынства заваявалі Багдан Ушал («паядынк»і) і Захар Сімановіч («тэхнічныя віды»), бронзавы медаль на рахунку Івана Бяржаніна («паядынкі»).
Чэмпіён і прызёры першынства Еўропы займаюцца ў аб’яднані па інтарэсах раённага цэнтра дзяцей і моладзі «Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао» (трэнер Святлана Бараноўская).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.