В Оболи прошёл традиционный турнир па греко-римской борьбе

Источник материала:  
Турнір для будучых чэмпіёнаў
26-27 кастрычніка ў Обальскай СШ прайшоў традыцыйны адкрыты раённы турнір па грэка-рымскай барацьбе, прысвечаны памяці Обальскай падпольнай камсамольскай арганізацыі «Юныя мсціўцы».
В Оболи прошёл традиционный турнир па греко-римской борьбе

Турнір у Обалі мае больш чым трыццацігадовую гісторыю, для многіх барцоў-класікаў гэтыя спаборніцтвы сталі пачаткам спартыўнай кар’еры, і кожныя новыя старты ў Обалі – пачатак новай гісторыі для юных зорак грэка-рымскай барацьбы.

В Оболи прошёл традиционный турнир па греко-римской борьбе
«Добра памятаю свой першы выхад на обальскім турніры, – успамінае член маладзёжнай зборнай Беларусі Вадзім Грачухін, які на турніры быў адным з суддзяў. – Як жа тады хацелася другакласніку атрымаць перамогу! Пасля неаднаразова перамагаў на турніры і кожны паядынак памятаю. Упэўнены, што обальскі турнір стаў для мяне спартыўным хрышчэннем. Радуе, што грэка-рымская барацьба ў Обалі развіваецца, з’яўляюцца новыя імёны, якія, думаю, змогуць дасягнуць самых высокіх спартыўных вяршынь».
На ўрачыстам адкрыцці спаборніцтваў прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, трэнеры, суддзі, шматлікія госці і балельшчыкі. Парад удзельнікаў аб’яднаў амаль 150 спартсменаў з Обалі і Шуміліна, Віцебска і Глыбокага, Сянно і Талачына, Гарадка і Радашковічаў, Маладзечна і Чысцяў.

В Оболи прошёл традиционный турнир па греко-римской борьбе
«У добры шлях!», – традыцыйна кажа ўдзельнікам спаборніцтваў галоўны суддзя турніру Рэваз Гігауры. І закруціўся віхор спаборніцтваў. Схватка за схваткай, радасць перамогі і слёзы паражэння, падказкі трэнераў і падтрымка гледачоў – пры такім антуражы лёгка, але і адказна выступаць юным барцам. І толькі сапраўдным спартсменам з моцнай сілай духу і ўменнем сабрацца ў самы адказны момант скараецца обальскі турнір.
Самая шматлікая каманда на турніры – обальская. Трэнер Пётр Ганушчанка заявіў на спаборніцтвы як вопытных барцоў, так і навічкоў. «Важна, каб юны спартсмен адчуў атмасферу спаборніцтваў, – адзначыў Пётр Васільевіч. –  Выступаць у родных сценах заўсёды складана, ты бачыш знаёмых, бацькоў і важна «не перагарэць».  Так выхоўваецца спартыўны характар пераможцаў». Добра выступілі на спаборніцтвах Цімафей Карасёў, Анатоль Анцупаў, Марк Чарнічэнка, Ілья Канстанцінаў, Арсеній Лосеў, Вячаслаў Цітоў, Яўген Ліпчанка, Уладзіслаў Аверчанка, Макар Лымароў, Глеб Гарлачоў, Глеб Кошкін, Мікіта Міхайлаў.
Не згубіліся на турніры і шумілінскія барцы, якіх трэніруе Юрый Сцяпанаў. «Перад кожным ставіў задачу паказаць тое, чаму вучыліся на трэніроўках, – расказвае Юрый Генадзьевіч. – На жаль, атрымалася не ва ўсіх. Затое ёсць канкрэтная база, на чым будзем працаваць на трэніроўках». На п’едэстал узняліся Данііл Булах, Дзяніс Сініцкі, Арцемій Абраменка, Раман Хадуноў.
В Оболи прошёл традиционный турнир па греко-римской борьбеНа закрыцці спаборніцтваў пераможцы і прызёры атрымалі медалі і дыпломы. Спецыяльныя прызы падрыхтавалі раённы аддзел унутраных спраў, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Обальскі керамічны завод, раённыя арганізацыі РГА «Белая Русь» і ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №85 ад 29.10.2019 г.
←Никола Антич: «Останусь ли в «Шахтере»? Да»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика