Зянон Пазняк: «Многія віды спорту я бы выключыў. Асабліва для жанчын. Барацьба без правіл, кікбоксінг. Гэта калецтва. Падыманне цяжасцяў. Бокс трэба забараніць»

Источник материала:  
04.10.2019 13:37 — Новости Спорта

Вядомы палітык і грамадскі дзеяч Зянон Пазняк выказаў негатыўнае стаўленне да некаторых спартовых дысцыплін.

- Спорт прысутнічае ў вашым жыцці?

– Спортр прысутнічаў у маладосці, а зараз мяне трымае Беларусь.

- Перамогі нашых спартоўцаў. Яны працуюць на імідж Беларусі, ці імідж Лукашэнкі?

– Спорт ужо даўно перастаў быць вольным – гэта палiтыка. Асабліва спорт стараюцца выкарыстать таталітарныя рэжымы. Перамогі ў спорце працуюць і на рэжым, і на нацыю.

– Што рабіць беларусам, калі нашы перамагаюць на міжнародных арэнах? Засмучацца?

– У нас людзі такія сціплыя… Ну пермаглі, ну і добра. Яны не выкарыстоўваюць гэта для нацыянальнага прэстыжу, для падняцця свайго духа. Гэта дрэнна, гэтаму трэба радавацца. Гэта ж нашы людзі, нашы спартсмены.

Іх паставілі ў становішча гладыятараў і стрыгуць, як авечак. Яны ж не атрымліваюць вялікіх грошай, нельга параўнаць з Захадам, дзе спорт парефесійны. Вось выходзяць два баксёры. За перамогу ён атрымлівае два мільёны, а калі будзе пераможаны, то атрымае 1 мільён.даляраў. Я магу толкі пашкадаваць спартсменаў, якія трапілі ў гэтыя палітычныя шоры, у шоры гэтай мафіі. Яны выціскаюць со спартсменаў усе што можна, а потым імі ніхто не цікавіцца.

Многія віды спорту я бы выключыў. Асабліва для жанчын. Барацьба без правіл, кікбоксінг і г.д. Гэта калецтва. Падыманне цяжасцяў. Калі б я сказаў, што трэба бокс забараніць, увесь свет паўстаў бы. Яго трэба забараніць. Вы знаеце, што такое накаут? Сатрасянне мазгоў! Кожнае сатрасянне — гэта вельмі небяспечная з’ява, – сказаў Пазняк.

←Соболенко и еще шесть теннисисток топ-50 снялись с турнира в Тяньцзине

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика