Лучшие хлеборобы Лепельщины награждены на районном празднике «Дажынкі-2019″

Источник материала:  

Лучшие хлеборобы Лепельщины награждены на районном празднике «Дажынкі-2019″
У накірунку вёскі Стары Лепель прыцягнулі ўвагу прыгожы надпіс “Дажынкі-2019” і намаляваныя спелыя каласы на рулонах, загорнутых у белую плёнку. Убачыла ілюстрацыю — і адразу з’явіўся выдатны святочны настрой. Як аказалася, над выявамі папрацаваў лепельскі мастак Аляксей Ляшчоў.
Не вельмі часта можна ўбачыць механізатараў і іншых работнікаў сельгаспрадпрыемстваў у белых кашулях. У гэты дзень яны былі апрануты менавіта так. Работнікі сельгаспрадпрыемстваў спяшаліся на свята.
Лучшие хлеборобы Лепельщины награждены на районном празднике «Дажынкі-2019″
Так, галоўнымі героямі свята ўраджаю з’яўляюцца механізатары, вадзіцелі, аграномы, работнікі зернесушыльных комплексаў. Усе яны сабраліся на цэнтральнай пляцоўцы і занялі ганаровыя месцы.
У гэты ж час ужо амаль падрыхтаваліся сустракаць гасцей імправізаваныя падвор’і. Прыемны водар ежы разносіўся па наваколлі, як быццам заклікаючы да смачнага абеду.
Як адзначыў Вячаслаў Ляйко, інжынер па ахове працы СВФ “Заазер’е” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, а менавіта на тэрыторыі гэтай гаспадаркі праходзіла свята, работнікі прадпрыемства падышлі да справы адказна. Кожны прымаў удзел у стварэнні святочнай атмасферы. Адны гатавалі шашлыкі, другія — клёцкі і іншыя стравы, упрыгожвалі тэрыторыю. Жанчыны, канечне, паклапаціліся, каб былі на стале і прысмакі.
Лучшие хлеборобы Лепельщины награждены на районном празднике «Дажынкі-2019″
…А вось ужо і вядучыя, работнікі раённага Дома культуры, запрашаюць на святочную ўрачыстасць.
Хлеб, ніва, зямля… Спрадвеку гэтыя словы былі самымі дарагімі для кожнага беларуса. Яны — яго штодзённыя клопаты, шчаслівая заўтрашняя мара, яго жыццё. Ва ўсе часы праца хлебароба застаецца самай высакароднай і пачэснай, бо яна закладае аснову дабрабыту кожнага з нас і ўсёй краіны. Вельмі радасна працаўніку зямлі бачыць, як выспявае ніва, а потым на стале з’яўляецца духмяны бохан хлеба.
Лучшие хлеборобы Лепельщины награждены на районном празднике «Дажынкі-2019″
Па добрай традыцыі каравай з новага ўраджаю 2019 года быў уручаны старшыні райвыканкама Міхаілу Кісялевічу.
Міхаіл Леанідавіч павіншаваў усіх з завяршэннем жніва — аднаго з самых важных этапаў уборачнай кампаніі, выказаў падзяку ўсім, хто працаваў на палетках.
— Ад таго, як будзе развівацца аграпрамысловы комплекс, залежыць эканамічны стан раёна. Нам ёсць чым і кім ганарыцца, і ў першую чаргу, гэта людзі. Дзесяць экіпажаў камбайнераў забяспечылі намалот па адной тысячы тон і больш. Па выніках уборачных работ лепельскімі хлебаробамі намалочана 32 тысячы тон зерня, што больш на 35 працэнтаў у адносінах да адпаведнага перыяду мінулага года. Ураджайнасць зерневых і зернебабовых культур па раёне склала 27,3 цэнтнера з аднаго гектара, што на 3,7 цэнтнера больш, чым было ў мінулым годзе. Самая высокая ўраджайнасць атрымана ў СВФ “Заазер’е” ААТ “Віцебскі мясакамбінат” (34 цэнтнеры з гектара), ДСГУ “Сортавыпрабавальная станцыя” (30 цэнтнераў з гектара) і УП “Пражэктар-агра” (27,4 цэнтнера з гектара). Сёлета азімага рапсу намалочана 1,5 тысячы тон, што на 50 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе. Ураджайнасць азімага рапсу ў сярэднім па раёне склала 12,5 цэнтнера з гектара. Самая вялікая ўраджайнасць — у ААТ “Чарэйшчына” (16,8 цэнтнера з гектара), а таксама ва УП “Пражэктар-агра” (16,4 цэнтнера з гектара).
Лучшие хлеборобы Лепельщины награждены на районном празднике «Дажынкі-2019″
Старшыня райвыканкама падзякаваў не толькі тым, хто працуе на зямлі, а таксама кіраўнікам і работнікам прадпрыемстваў раёна, якія заўсёды падстаўляюць сяброўскае плячо. Асаблівыя словы падзякі прагучалі ў адрас ветэранаў галіны, якія дзяліліся сваім багатым вопытам.
Міхаіл Кісялевіч шчыра падзякаваў усім, хто мае дачыненне да ўборачнай кампаніі, пажадаў высокіх паказчыкаў у працы, здзяйснення акрэсленых планаў, упэўненасці ў заўтрашнім дні, а таксама здароўя і дабрабыту.
Лепшыя вынікі не засталіся без заслужаных узнагарод. На сцэне ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўшанаваны лепшыя аграрыі прадпрыемстваў.
Лепшымі ў намінацыі “Сярод старшых камбайнераў і камбайнераў сельскагаспадарчых арганізацый” прызнаны: Анатоль Петухоўскі, старшы камбайнер філіяла “Баброва-агра” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”, які намалаціў 2511 тон зерня, і Яўген Карага, камбайнер гэтай жа гаспадаркі; Пётр Духовіч, старшы камбайнер СВФ “Заазер’е” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, які намалаціў 1575 тон зерня, і Аляксандр Чыін, камбайнер гэтага ж філіяла; Алег Пазняк, старшы камбайнер СВФ “Заазер’е” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, які намалаціў 1190 тон зерня, і Аляксандр Махонь, камбайнер гэтай жа гаспадаркі. Ганаровыя граматы і грашовыя прэміі ўручаны і іншым перадавым камбайнерам.
У намінацыі “Сярод старшых камбайнераў і камбайнераў маладзёжных экіпажаў сельскагаспадарчых арганізацый ва ўзросце да 31 года” лепшымі прызнаны Леанід Аляксеенка, старшы камбайнер СВФ “Заазер’е” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, які намалаціў 3687 тон збожжа; Павел Калесніковіч, старшы камбайнер СВФ “Заазер’е” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, які намалаціў 1088 тон збожжа. Лепшымі на жніве таксама прызнаны Дзмітрый Дзенісёнак, камбайнер СВФ “Заазер’е” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”; Сяргей Касцюковіч, старшы камбайнер СВФ “Заазер’е” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, які намалаціў 1077 тон збожжа, і іншыя руплівыя работнікі прадпрыемстваў.
У намінацыі “Сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозку збожжа ад камбайнаў” прызнаны лепшымі: Сяргей Чуес, вадзіцель СВФ “Заазер’е” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, які на аўтамабілі МАЗ-650118 адвёз ад камбайнаў 2267 тон зерня; Аляксандр Цыганоў, вадзіцель унітарнага прадпрыемства “Пражэктар-агра”, які на аўтамабілі МАЗ-551605 адвёз ад камбайнаў 1293 тоны зерня, і іншыя перадавыя кіроўцы прадпрыемстваў.
У намінацыі “Сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозку збожжа ад камбайнаў, ва ўзросце да 31 года” сталі пераможцамі Уладзімір Парфяновіч, вадзіцель СВФ “Заазер’е” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, які на аўтамабілі МАЗ-650118 адвёз ад камбайнаў 2026 тон зерня, і іншыя кіроўцы.
Лепшых аператараў зернесушыльных комплексаў дыпломамі і каштоўнымі падарункамі ўзнагародзіў старшыня Лепельскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Мілы.
Аднак асабліва хочацца адзначыць дзяцей і падлеткаў, якія ў час летніх канікулаў прынялі актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі на сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна. Гэта Ксенія Быкава, вучаніца адзінаццатага класа Стайскай сярэдняй школы, Валерый Ярома, дзевяцікласнік Бароўскай сярэдняй школы, а таксама Максім Шкіндзер і Галіна Свістунова, навучэнцы другога курса Лепельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа.
Як адзначыла Ксенія Быкава, у час працы хоць крыху і стамляліся, але было весела і цікава. Зведалі сапраўдную працу хлебароба, што асабліва важна, каб цаніць хлеб на стале.
У адрас пераможцаў раённых спаборніцтваў не сціхалі словы падзякі за прафесіяналізм і нялёгкую працу. Урачыстая частка суправаджалася святочным канцэртам ад ансамбля танца, музыкі і песні “Талака” Віцебскай абласной філармоніі, які вядомы не толькі ў Беларусі, а і за яе межамі.
Старшы камбайнер сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Пражэктар-агра” Уладзімір Альхімовіч сказаў, што сёлета ўмовы надвор’я перашкаджалі ў працы, але план усё роўна выкананы. Як перадавіка Уладзіміра адзначаюць у сёмы раз.
Малады экіпаж камбайнераў — два браты Віктар і Аляксандр Дзямко гэтага ж прадпрыемства — любяць сваю працу і жадаюць усім хлебаробам, каб тэхніка не падводзіла, і каб не забывалі пра тэхніку бяспекі.
Упрыгажэннем свята сталі шматлікія мастацкія кампазіцыі з восеньскіх кветак, гародніны і садавіны, створаныя работнікамі розных прадпрыемстваў. Больш за ўсё мяне ўразілі духмяныя караваі, клёцкі і народныя спевы.
Увесь дзень у вёсцы Юркоўшчына весяліліся, спявалі, танцавалі і, вядома, віншавалі хлебаробаў.
Вёска ператварылася ў вялікую святочную пляцоўку. Выдатны настрой дарылі гасцям прадстаўнікі розных сельсаветаў раёна. Тут можна было пачаставацца свежай выпечкай, пакаштаваць шашлыкоў і паслухаць музыку. Побач рэалізоўвалі салодкую прадукцыю індывідуальныя прадпрымальнікі, што асабліва падабалася дзецям. Госці ахвотна набывалі цацкі і салодкую вату з папкорнам.
Сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю ўразілі шматлікіх прыхільнікаў мастацтва вырабы майстроў дзяржаўнай установы культуры “Лепельскі Цэнтр рамёстваў”. Аматары дэкаратыўна-прыкладной творчасці з задавальненнем атрымлівалі парады ад прафесіяналаў і захапляліся вырабамі майстрых.
Святочная праграма працягнулася да самага вечара. Па наваколлі і над возерам яшчэ доўга гучалі народныя спевы вясковых артыстаў…
Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

←Экстралига. «Динамо-Молодечно» принимает «Немна», «Юность» – «Металлург» и другие матчи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика