Волейбольная школа Анатолия Завадского одержала победу

Источник материала:  
Дамашні турнір – асаблівая адказнасць
Шумілінцы перамаглі на адкрытым раённым турніры па валейболе, прысвечаным памяці трэнера Анатоля Завадскага, які прайшоў 20-22 верасня ў Шумілінскай СДЮШАР. У турніры бралі ўдзел юныя валейбалісты 2006-2007 года нараджэння з Шуміліна, Мінска, Магілёва, Пскова і Адзінцова (Маскоўская вобласць).
Волейбольная школа Анатолия Завадского одержала победу

“Шуміліна ў шосты раз прымае юных валейбалістаў на гэтым турніры, – адзначыў старшыня райвыканкама Віктар Гутараў на ўрачыстым адкрыцці спаборніцтваў, якое прайшло ў суботу, 21 верасня. – Дзякуючы трэнеру Анатолю Яўгенавічу Завадскаму пра шумілінскі валейбол даведаліся далёка за межамі раёна. Сённяшнія выкладчыкі спартыўнай школы годна працягваюць справу вялікага трэнера”.
У ліку ганаровых госцей турніру былі першы намеснік міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Дурноў і начальнік упраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама Васіль Захарэвіч. У сваім выступленні Вячаслаў Дурноў падкрэсліў, што менавіта на такіх турнірах нараджаюцца новыя спартыўныя зоркі, якія праз некалькі год будуць адстойваць гонар краіны на прэстыжных міжнародных стартах.
“Перад  спаборніцтвамі ў Шуміліне ў нашай спартыўнай школе прайшоў міні-турнір з удзелам пяці каманд, – расказаў  трэнер СДЮШАР
ВК “Мінск” Андрэй Шыманскі. –  Пераможца атрымаў права прадстаўляць школу на турніры. У Шуміліне сам упершыню, ад калег-трэнераў ведаю, што за перамогу тут змагаюцца вельмі добрыя каманды. Для нас задача мінімум – быць у тройцы”.

Волейбольная школа Анатолия Завадского одержала победу
Пяты раз на шумілінскую зямлю прыязджаюць валейбалісты з Падмаскоўя. “Турнір Анатоля Завадскага для мяне адзін з самых любімых. Найперш вельмі добрая арганізацыя, гасціннасць людзей, – прызналася трэнер СШАР з Адзінцова Наталля Дзянісава. – Турнір ладзіцца перад адборачнымі спаборніцтвамі першынства Расійскай Федэрацыі. Гэта добрая магчымасць паглядзець на каманду ў “баявых умовах”, тым больш, што слабых сапернікаў на гэтым турніры не бывае”.
Шумілінскую каманду трэнер Аляксей Паршыкаў падвёў да турніру ў аптымальнай форме. “Дамашні турнір – гэта асаблівая адказнасць, – расказвае трэнер. – Перад сваімі балельшчыкамі заўсёды гуляць складана. Важна перад кожнай сустрэчай “не перагарэць”, справіцца  з хваляваннем”. І каманда не падвяла свайго трэнера. Данііл Аўчыннікаў, Раман Насцюшкін, Кірыл Радкевіч, Данііл Шніпаў, Ілья Казлоўскі, Кірыл Быкаў, Мікіта Емяльянаў, Ягор Канстанцінаў, Ілья Цімафееў, Назар Алёшкін, Андрэй Фадзееў і Глеб Бадроў паказалі прыгожую і, галоўнае, стабільную гульню. Супраць такой каманды сапернікі проста не мелі шансаў. Як вынік, перамогі ва ўсіх чатырох гульнях, адну партыю змагла “ўзяць”  у гаспадароў толькі адзінцоўская каманда.
Прызавая тройка турніру выглядае так: першае месца – “Шуміліна”, другое – “Мінск”, трэцяе – “Адзінцова”. Лепшым абаронцам прызналі шумілінскага валейбаліста Ілью Казлоўскага.

Волейбольная школа Анатолия Завадского одержала победу
Лепшым іграком спаборніцтваў стаў Раман Насцюшкін, дарэчы, ён атрымаў і спецыяльны кубак ад раённай арганізацыі  ГА “Белая Русь”, які ўручыла намеснік старшыні райвыканкама старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Ірына Шалахава.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №75 ад 24.09.209 г.
←Градобоев стал исполняющим обязанности главного тренера «Белшины» после ухода Пунтуса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика