У лагеры «Вясёлка» прайшлі малыя Алімпійскія гульні

Источник материала:  

Аздараўленчы лагер «Вясёлка» запрасіў удзельнікаў пятай змены на спартыўную планету Мары. Усе надоўга запомняць непаўторныя падзеі летняга адпачынку.

У лагеры «Вясёлка» прайшлі малыя Алімпійскія гульні

Звонкая і вясёлая планета Мары гасцінна адкрыла для рабят на 18 дзён незвычайны свет спартыўных змаганняў, трэніровак, конкурсаў, віктарын, спартландый, культурна-масавых і прафілактычных мерапрыемстваў.

Асабліва хочацца ўзгадаць малыя Алімпійскія гульні. Усё пачалося са сходу каманд-удзельніц на плошчы і іх сустрэчы з жыхарамі старажытнага горада Алімпа. Богі Элады сышлі на зямлю і віталі юных алімпійцаў XXI стагоддзя. Мужны Праметэй запаліў Алімпійскі агонь і тым самым прынёс у душы удзельнікаў спаборніцтваў радасць і ўпэўненасць у будучых перамогах. Права несці Алімпійскі сцяг атрымалі лепшыя спартсмены лагера — Кірыл Ярамейка, Мікіта Грамыка, Марыя Дубкова і Алеся Кохан. А суддзі далі клятву быць у час гульняў аб’ектыўнымі, справядлівымі і строгімі.

Сама праграма малых Алімпійскіх гульняў складалася са скачкоў у даўжыню, кідання ў кальцо, боўлінга, конных скачак, практыкаванняў на брусах, калясніцы і іншых. Юныя «Спартанцы» і «Гладыятары», менавіта так называліся каманды, падыйшлі да змаганняў з азартам барацьбы і моцным жаданнем перамагчы. Усе спартсмены паказалі высокі ўзровень, а званне лепшых заваявалі «Спартанцы». Увогуле, так радасна было назіраць, якія моцныя, мужныя і мэтанакіраваныя ў нас растуць рабяты — сапраўдная будучыня нашай радзімы.

У лагеры «Вясёлка» прайшлі малыя Алімпійскія гульні

І такіх яскравых перамог і насычаных дзён выдалася падчас пятай змены багата. Нездарма ўсе дзеці выдатна адпачылі, знайшлі новых сяброў і ўмацавалі сваё здароўе, таму яшчэ доўга будуць угзадваць з усмешкай планету Мары. А на наступны год хай яшчэ больш хлопчыкаў і дзяўчынак прыязджаюць на спартыўную змену, дзе абавязкова ў кожным запаляць яркі Алімпійскі агонь дружбы і перамог!

Таццяна ГАРОХ,
намеснік дырэктара ДАЛ «Вясёлка»

←БАТЭ и «Париматч» организуют бесплатные автобусы из Минска в Борисов на матч с «Астаной»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика