Спортивное лето пришло в Николаево

Источник материала:  
Спортивное лето пришло в Николаево
Упершыню на мікалаеўскай зямлі
Упершыню спартыўна-забаўляльнае свята ў рамках акцыі “Лета – пара спартыўная” прайшло ў Мікалаеве. Арганізатары яўна не пралічыліся, калі прыехалі менавіта ў гэту вёску. Мерапрыемства атрымалася агульнавясковым. А тыя, хто і не рашыўся ўдзельнічаць у спартыўных забавах, заўзята падтрымлівалі ўдзельнікаў. Што-што, а гучную падтрымку забяспечылі.
А тым часам на пляцоўцы было з чаго выбраць: дартс, хадулі,  штурханне бервяна, безліч іншых стартаў. Трэба было бачыць, з якім настроем спаборнічалі як дзеці, так і дарослыя. А завяршылася свята пазітыву і ўсмешак узнагароджаннем, падчас якога практычна кожны ўдзельнік атрымаў салодкі пачастунак.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №51 ад 02.07. 2019 г.
←Александр Алиев: «В конфликте России и Украины виноват Порошенко с его кошельком»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика