Шумилинский район стал богаче на четырёх кандидатов в мастера спорта
27.06.2019
—
Новости Спорта
На прыступку вышэй
Нядаўна наш раён пабагацеў на чатырох новых кандыдатаў у майстры спорту. Гэта адбылося дзякуючы перамогам па вавінам в’ет во дао Аляксея Фурманава і Максіма Васільева на першынстве Еўропы, Багдана Ушала і Станіслава Шпулёва – на першынстве Беларусі. Трэніруе кандыдатаў майстар спорту Святлана Бараноўская.
Спартсмены пяць год займаюцца ў аб’яднанні па інтарэсах раённага цэнтра дзяцей і моладзі “Асновы ўсходніх адзінаборстваў: ва-вінам вьет во дао”. “Хлопцы адказныя, шмат трэніруюцца, – расказвае Святлана Бараноўская. – Кожны старт для іх – магчымасць не толькі праявіць сябе, а і атрымаць новыя ўменні. Кожны паядынак аналізуюць, робяць высновы як з перамог, так і з паражэнняў”.
У кожнага з хлопцаў шлях да ганаровага звання кандыдата ў майстры спорту быў свой, на якім былі не толькі першыя прыступкі на спаборніцтвах, але і крыўдныя паражэнні, і расчараванні. Яны выстаялі і прайшлі свой шлях воіна, галоўнай філасофіі вавінам в’ет во дао.
“Гэта толькі пачатак, – адзначылі кандыдаты ў майстры спорту. – Для новых перамог неабходна яшчэ больш трэніравацца і авалодваць новымі навыкамі. У нашым відзе спорту немагчыма перамагаць без пастаяннай работы на сабой. За кожнай перамогай і званнем – пот шматлікіх трэніровак”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №50 ад 28.06.2019 г.