II Еўрапейскія гульні: новая форма і 221 атлет

Источник материала:  
II Еўрапейскія гульні: новая форма і 221 атлет
У зборнай Беларусі – 221 атлет
У склад беларускай каманды ўвайшлі 221 атлет, 149 трэнераў, восем чалавек – у адміністрацыйнай групе, сем спецыялістаў – у медыцынскай. Беларусы будуць выступаць перад роднымі трыбунамі, што павінна дадаткова матываваць іх. Раней кіраўніком дзяржавы была агучана задача: неабходна заваяваць медалёў не менш, чым на Еўрапейскіх гульнях у Баку. У сталіцы Азербайджана ў скарбонцы беларускай зборнай былі 43 узнагароды, з якіх 10 залатых. Аналіз выступу атлетаў за апошнія два гады паказаў, што як мінімум у 10 відах спорту беларусы маюць рэальныя шанцы на поспех.
Прэзентавалі форму зборнай Беларусі
Форму зборнай Беларусі на II Еўрапейскіх гульнях прэзентавалі 13 чэрвеня ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі.
Камплект спартыўнай экіпіроўкі агульнага прызначэння ўключае ў сябе 18 прадметаў адзення і абутку. Яго распрацоўкай займалася пінскае прадпрыемства.
Пры стварэнні калекцыі  “Прастора” галоўнай тэмай дызайну стала выкарыстанне стылізацыі традыцыйных арнаментаў і сімвалаў Беларусі. Адным з іх з’яўляецца папараць-кветка. У аснову каляровага рашэння калекцыі пакладзена спалучэнне кантрасных колераў лагатыпа II Еўрапейскіх гульняў.
Таксама ў НАК Беларусі прадставілі парадна-грамадзянскую форму, якую распрацавала дызайнер Юлія Латушкіна. У аснове дызайна ляжыць ідэя выкарыстання трох колераў – белага, сіняга і шэрага. Галоўным элементам гэтай формы з’яўляецца стылізаваная арнаментальная валошка, якая ўпрыгожвае нацыянальныя ручнікі.
Падрыхтаваў Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №47 ад 18.06.2019 г.
←«Рига», «Пяст», «Линфилд», «Валюр», «Торсхавн» – возможные соперники БАТЭ в 1-м квалификационном раунде Лиги чемпионов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика