II Европейские игры — 2019, Минск: последние новости

Источник материала:  
II Европейские игры — 2019, Минск: последние новости
Сувеніры  – анлайн
Фонд “Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года” абвясціў пра старт онлайн-продажаў сувенірнай прадукцыі мультыспартыўнага форуму.
Заключана партнёрскае пагадненне з найбуйнейшым у Беларусі анлайн-гіпермаркетам 21vek. Такім чынам, набываць велізарны асартымент тавараў, прапанаваных арганізатарамі кантынентальнага форуму, стане яшчэ зручней. Дзякуючы дастаўцы анлайн-гіпермаркета, афіцыйную прадукцыю змогуць купіць у любым пункце краіны. Акрамя таго, любы карыстальнік, клікнуўшы на фотаздымак, зможа прачытаць апісанне ўпадабанага прадукту перш чым здзейсніць пакупку.
“Яскравае лета!”
З 22 мая стартавала акцыя ў пад-трымку беларускай каманды на II Еўрапейскіх гульнях “Яскравае лета!”.
Каб далучыцца да акцыі “Яскравае лета!”, неабходна падпісацца на афіцыйныя старонкі НАК Беларусі ў сацсетках УКантакце, Facebook і Instargam, зрабіць фота з талісманам Гульняў Лесікам на фоне спартыўных аб’ектаў або малюнка любой сімволікі II Еўрапейскіх гульняў і, нарэшце, напісаць пажаданне нашай камандзе ў вершах ці прозе і апублікаваць яго з хэштэгам #яскраваелета, #brightgames, #brightteamby.
Лепшыя работы ўдзельнікаў даставяць у штаб нашай каманды ў Вёсцы спартсменаў і апублікуюць на афіцыйным сайце НАК і ў сацсетках.  Пераможцы акцыі, а таксама аўтары самых яркіх работ на думку спартсменаў атрымаюць памятныя сувеніры ад арганізатараў і аўтограф-карты ад удзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў.
“Чакаю Гульні”
Выдавецкі дом “Беларусь сегодня”, які з’яўляецца афіцыйным медыяпартнёрам II Еўрапейскіх гульняў, дорыць унікальную магчымасць патрапіць на цырымонію адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў.
Зрабіце сакавітае арыгінальнае фота пра тое, як вы рыхтуецеся да II Еўрапейскіх гульняў, ці як вы будзеце падтрымліваць  нашых атлетаў на спаборніцтвах, ці як займаецеся адным з 15 відаў спорту, уключаных у праграму Гульняў, ці проста як чакаеце вялікае спартыўнае свята ў Мінску. Дасылайце свае фота на электронную пошту  games2019@sb.by  з тэмай ліста “Чакаю Гульні”. Самыя яркія фота будуць апублікаваны ў газетах “СБ. Беларусь сегодня”, “Рэспублiка”, “Знамя юности”, “Сельская газета” і  “Народная газета”, на інтэрнэт-партале sb.by і ў сацыяльных сетках (@sbbytoday).
Дзесяць самых крэатыўных удзельнікаў атрымаюць па два квіткі на цырымонію адкрыцця або закрыцця II Еўрапейскіх гульняў.
З лагатыпам II Еўрапейскіх гульняў
Вадзіцелі грамадскага транспарту ў Мінску з 17 чэрвеня будуць працаваць у форме з лагатыпам II Еўрапейскіх гульняў.
Дырэкцыя гульняў набыла для ўсіх задзейнічаных на спартыўным форуме вадзіцеляў “Мінсктрансу” спецвопратку: белыя кашулі і цёмна-сінія камізэлькі з лагатыпам гульняў. Ездзіць у новай форме, якую шылі індывідуальна для кожнага, вадзіцелі будуць да 3 ліпеня.
Для перавозкі акрэдытаваных удзельнікаў гульняў набыта 205 аўтобусаў. Акрамя таго, з 20 мая па 10 ліпеня яны, у тым ліку валанцёры, змогуць бясплатна ездзіць на грамадскім транспарце. Каб скарыстацца перавагай, ім будзе дастаткова прад’явіць свой бейдж .
Падрыхтаваў Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №43 ад 04.06.2019 г.
←Уроженцы Пинска выступят на соревнованиях II Европейских игр в составе сборной Брестской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика