В Шумилинском райисполкоме прошло чествование одарённых детей

Источник материала:  
Самыя таленавітыя, самыя разумныя, самыя яркія!
У сераду ў вялікай зале Дома Саветаў прайшло свята  ўшанавання адоранай моладзі Шуміліншчыны, на якую былі запрошаны 68 вучняў устаноў адукацыі раёна, іх педагогі і бацькі.

В Шумилинском райисполкоме прошло чествование одарённых детей

Кіраўнік раёна Алег Быкаў уручае прэмію раённага выканаўчага камітэта Аляксандру Наважылаву, вучню Обальскай СШ.

Паглядзіце, колькі іх у нас, адораных і таленавітых дзяцей! Тых, хто прынёс славу сваёй малой радзіме і абараняе яе гонар на прадметных алімпіядах, навукова-практычных канферэнцыях, хто, не шкадуючы сябе на барцоўскіх дыванах і гульнявых спартыўных пляцоўках, заваёўвае прызы і медалі, хто дорыць свой талент, творчасць і мастацтва не толькі на прасторах нашай краіны, але нават і за яе межамі.
Адны, як напрыклад, Данііл Даніловіч з гімназіі, Віка Купрыянава, Кіра Гуйдо і Маша Скорынава з СШ №1 не першы раз прымаюць удзел у падобным мерапрыемстве. Яны заявілі пра сябе аднойчы і сваёй штодзённай упартай і няспыннай працай не збіраюцца збочваць з дарогі, а наадварот, толькі развіваюць свае разумовыя і творчыя таленты, рухаюцца ўперад, заваёўваючы ўсё больш важкія ўзнагароды. У другіх, як, скажам, хлапечай каманды валейбалістаў, якая сёлета стала пераможцай Першынства Віцебскай вобласці па валейболе, зроблены толькі першыя крокі, але таксама важныя і не менш каштоўныя.

В Шумилинском райисполкоме прошло чествование одарённых детей
Нікому не сакрэт, што шлях да поспеху вельмі цяжкі, але з надзейнай падтрымкай няма нічога немагчымага. Тым больш, калі гэта падтрымка людзей, асабліва зацікаўленых у агульным выніку. Размова, канешне, пра педагогаў, чыя самаадданая праца і прафесіяналізм дазваляюць нам ганарыцца поспехамі і дасягненнямі нашых дзяцей. Ну і, безумоўна, гэта неацэнная падтрымка самых блізкіх і дарагіх людзей – бацькоў, якія выхоўваюць дастойных грамадзян краіны.
Шчырыя словы ўдзячнасці ўсім, хто сабраўся ў зале, выказаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Быкаў – за талент, упартасць, працавітасць, за бліскучыя стабільныя вынікі ў інтэлектуальнай, творчай і спартыўнай дзейнасці. Алег Пятровіч вельмі папрасіў усіх не спыняцца на дасягнутым, а быць і надалей рашучымі і настойлівымі. Ставіць мэты і дабівацца іх. Ну, і вучыцца несці адказнасць за сябе і за тое, што робіш. Урэшце, мець сілы несці гэтую адказнасць.
У сваю чаргу падзяку ўладам за ўсебаковую падтрымку і ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі, педагогам і бацькам – за клопат і цярпенне выказаў Аляксандр Наважылаў, вучань Обальскай школы, які сёлета стаў дыпламантам другой ступені абласнога конкурсу работ даследчага характару “Эўрыка”. Хлопец выказаў упэўненасць, што наш раён – у надзейных руках.
Словы ўдзячнасці прагучалі і з вуснаў Вольгі Купрыянавай, маці таленавітай Вікі Купрыянавай, якая сёлета стала лаўрэатам 1 ступені Міжнароднага фестываля-конкурсу “Славянскі карагод”. “Бачыце, мы ўсе разам ідзём уперад, павышаем свой узровень, – падкрэсліла яна. – І абяцаем не спыняцца. Усе ўмовы для гэтага для нас створаны.”
Прэміі Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта былі ўручаны ў некалькіх намінацыях.
Так, у намінацыі “Інтэлект” іх атрымалі вучні ўстаноў адукацыі, якія паказалі выдатныя вынікі ў вучобе, занялі першыя месцы ў абласных і рэспубліканскіх алімпіядах, конкурсах, канферэнцыях. У іх ліку – Вольга Сянькова з гімназіі (дыпламант 2 ступені абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове), Анастасія Барышава з СШ №1 (дыпламант 3 ступені трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове), Лізавета Буракевіч з СШ №1 (дыпламант 3 ступені Міжнароднай матэматычнай алімпіяды “Формула адзінства/трэцяе тысячагоддзе”), Ева Партная з гімназіі (дыпламант 1 ступені абласнога конкурсу даследчых работ “Я пазнаю свет”), дыпламанты 2 ступені абласнога конкурсу работ даследчага характару “Эўрыка” Данііл Даніловіч з гімназіі і Аляксандр Наважылаў з Обальскай СШ.
У намінацыі “Творчасць і мастацтва” прэміі атрымалі пераможцы абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў, міжнародных музычных фестываляў і конкурсаў.

В Шумилинском райисполкоме прошло чествование одарённых детей

Вучні, узнагароджаныя ў намінацыі «Спорт» у індывідуальных выступленнях, разам з бацькамі і намеснікам старшыні райвыканкама І. Шалахавай. Фота на памяць.

Але ж самай масавай стала намінацыя “Спорт”. Сапраўды, вучні нашага раёна ўносяць вялікі ўклад у скарбонку спартыўных дасягненняў Шуміліншчыны. Кожны год славяць раён, займаючы прызавыя месцы на самых разнастайных спартыўных пляцоўках, валейбалісты, якіх трэніруе Аляксей Паршыкаў. Сталі сёлета другімі  на рэспубліканскіх фінальных спаборніцтвах “Скураны мяч” дзяўчаты-футбалісты. Рэгулярна становяцца пераможцамі на барцоўскіх дыванах выхаванцы трэнера Святланы Бараноўскай па вавінам вьет во дао, выхаванцы трэнераў Пятра Ганушчанкі і Юрыя Сцяпанава па грэка-рымскай барацьбе, выхаванцы Генадзя Салапаева па біятлоне і г. д. Прэміі райвыканкама ўручылі дзецям старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава і намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава.

Асаблівыя словы ўдзячнасці былі выказаны таксама педагогам і бацькам вучняў. І хочацца спадзявацца, што гэтыя словы і падтрымка стануць добрым стымулам для далейшых поспехаў, дасягненняў і перамог нашых дзяцей! Дзеля сябе, сваёй сям’і, раёна, вобласці і краіны.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №40 ад 24.05.2019 г.

←Хацкевич – лучший белорусский тренер за рубежом по проценту побед в сезоне, Шпилевский и Гончаренко в топ-3

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика