На базе СШ №1 прайшоў заключны від спартакіяды школьнікаў — летняе мнагаборства дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплекса Рэспублікі Беларусь “Здароўе”.
Мацнейшыя выяўляліся ў розных узростах у некалькіх відах, сярод якіх былі скачкі ў даўжыню з месца, згібанне-разгібанне рук ва ўпоры, нахілы ўперад, падцягванне на перакладзіне (хлопчыкі), падыманне тулава ў становішчы лежачы, чаўночны бег, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, бег 30 м, а таксама бег 800 м, 1000 м, 1500 м, 3000 м (у залежнасці ад узросту). Удзел у раённым этапе прынялі 125 вучняў.
Лепшую падрыхтоўку ў чарговы раз прадэманстравалі рабяты Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, якія і заваявалі камандную перамогу. Другое і трэцяе месцы занялі адпаведна зборныя СШ №1 і СШ №2 імя К.П.Арлоўскага.
Максім ХАМІЧЭНКА, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.