Осиповчане выступили на областной спартакиаде

Источник материала:  

Сталасць і маладосць — разам!

Днямі ў магілёўскім спарткомплексе “Алімпіец” прайшла абласная спартакіяда сярод моладзі і ветэранаў працы, фізкультуры і спорту, прысвечаная 75-годдзю вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 Ініцыятарам яе выступіла абласная ветэранская арганізацыя, якая пажадала напярэдадні памятнай даты ўмацаваць супрацоўніцтва з юнакамі і дзяўчатамі, падкрэсліць важнасць пераемнасці пакаленняў.

Усяго ўдзел у спартакія-дзе прынялі 23 каманды, і праявіць сябе аматарам фізкультуры і спорту было ў чым: настольны тэніс, більярд, шашкі, шахматы, бег, дартс… Наша зборная, якую ўзначальваў Юрый Гарбачоў, выступіла нядрэнна: ветэраны завяршылі спаборніцтвы на шостай прыступцы, а юнакі-дзяўчаты фінішавалі ў “залатой сярэдзіне” — адзінаццатымі.

Прымалі заслужаныя ўзнагароды-віншаванні заўзятары здаровага ладу жыцця і ў асабістым заліку. Сярод землякоў-ветэранаў найбольш удала выступіў Віталь Кулакоў, які стаў мацнейшым сярод шахматыстаў, “срэбра” ў Мікалая Паздзеева (мнагабор’е), чацвёртае месца — у Аляксея Рыньяка (тут адразу 4 шашысты набралі аднолькавую колькасць ачкоў, але дадатковыя паказчыкі аказаліся не на нашу карысць); сярод членаў БРСМ 2 месца па шашках заняла Ілона Шпак, а пятыя выніковыя пазіцыі на рахунку Анастасіі Гоцінай (шахматы) і Алены Якавенка (тэніс). Цалкам выкладваліся ў сваіх дысцыплінах і астатнія ўдзельнікі — Віктар Стэльмах, Дзмітрый Клячко, Максім Бурак, Аляксей Кузоўкін, Максім Мурашка і Алена Надзеявец. Агульнымі намаганнямі асіпаўчане і заваявалі 6 агульнакаманднае месца.

←Беларусь – Венгрия. Мильчаков снова сыграет в воротах, Когалев – в заявке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика