Першае адкрытае першынство Кіраўскага раёна па веласпорце сярод школьнікаў. Працягу — быць!

Источник материала:  

Першае адкрытае першынство Кіраўскага раёна па веласпорце сярод школьнікаў. Працягу — быць!

У дзень правядзення фізкультурна-аздараўленчага свята “За здароўем — на веласіпедзе” упершыню адбылося адкрытае першынство Кіраўскага раёна па веласіпедным спорце ў праграме Спартакіяды школьнікаў-2019. Аб гэтым расказаў дырэктар Кіраўскай СДЮШАР, галоўны суддзя спаборніцтваў Сяргей Клімовіч.

У ім прынялі ўдзел рабяты 2003 года нараджэння і маладзей. Для маладзейшых школьнікаў такіх спаборніцтваў раней наогул не праводзілася. А вось на Кіраўшчыне яны, хутчэй за ўсё, стануць традыцыйнымі, бо вельмі спадабаліся і самім рабятам, і іх трэнерам. Але аб гэтым пазней…

Для ўдзелу ў спаборніцтвах, каб саставіць канкурэнцыю камандзе Кіраўскай СДЮШАР, прыехалі юныя веласіпедысты са спартшкол Магілёва, Бабруйска, Буда-Кашалёва  і Жлобіна, выхаванцы якіх таксама выступаюць стабільна моцна.

Першай у праграме спаборніцтваў значылася гонка-крытэрыум. Удзельнікі, стартаваўшы на плошчы імя Кірава рухаліся па кругавым маршруце: вул.Першамайская —Пушкінская — Церашковай — Савецкай. Замыкаўся круг зноў на плошчы. На кожным з іх велагоншчыкі набіралі заліковыя ачкі, згодна колькасці якіх і выяўляліся мацнейшыя.  Дзяўчынкі такім чынам пераадольвалі 5 кругоў (10 км), хлопчыкі — 7 кругоў (13 км). Па выніках гонак першага дня прадстаўнікам Кіраўшчыны ўвайсці ў тройку прызёраў, на жаль, не ўдалося. У апраўданне можна адзначыць, што ўзрост нашых рабят быў маладзейшым за многіх апанентаў.

На наступны дзень на ўчастку дарогі каля аг.Барсукі праходзіла індывідуальная гонка на час. Удзельнікі былі падзелены на 2 ўзроставыя катэгорыі: 2003-2005 г.н і 2006 г.н. і маладзей. Усе пераадольвалі дыстанцыю ў 10 км.

На гэты раз без узнагарод нашы юныя гоншчыкі не абышліся. Прыехаўшая ў другі дзень Паліна Конрад, якая зараз шліфуе майстэрства ў вучылішчы алімпійскага рэзерву, паказала ўсім, “хто ў доме гаспадыня”, і не пакінула шанцаў у старэйшай узроставай катэгорыі. Яшчэ дзве ўзнагароды заваявалі хлопчыкі малодшай групы: Ілья Філімонаў і Кірыл Оргіш паказалі адпаведна другі і трэці час.

Пераможцам і прызёрам разам з дыпломамі былі ўручаны і грашовыя ўзнагароды, якія, да слова, прадаставілі былыя выхаванцы Кіраўскай ДЮСШ, індывідуальныя прадпрымальнікі Юрый Бяляўскі, Анатоль Прыходзька і Сяргей Аляксееў.

Усім гасцям спадабалася ўзровень арганізацыі спаборніцтваў, і практычна ўсе выказалі жаданне прыехаць на Кіраўшчыну зноў. Што ж, гэтая прапанова ўжо абмяркоўвалася: адкрытае першынство па веласпорце сярод школьнікаў плануецца зрабіць традыцыйным, а маштаб яго павялічыць да рэспубліканскага.

 


Першае адкрытае першынство Кіраўскага раёна па веласпорце сярод школьнікаў. Працягу — быць!


Першае адкрытае першынство Кіраўскага раёна па веласпорце сярод школьнікаў. Працягу — быць!

←ЧМ-2019. Форвард «Торонто» Мэттьюс может сыграть за сборную США

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика