Юныя шашысты з Кіраўшчыны ўвайшлі ў тройку прызёраў

Источник материала:  

Юныя шашысты з Кіраўшчыны ўвайшлі ў тройку прызёраў

У Магілёве прайшлі абласныя спаборніцтвы па шашках сярод школьнікаў у межах Спартакіяды па месцы жыхарства. Каманда нашага раёна заняла ганаровае ІІІ месца.

Удзел у спаборніцтвах прыняло 13 каманд. Гонар Кіраўшчыны абараняла зборная, цалкам складзеная з вучняў СШ №1. У яе састаў увайшлі Ілья Лебедзеў, Аляксей Бодык, Ілья Лунгу, Самір Ахундаў і Юлія Кандратовіч.

Падапечныя трэнера Барыса Гаўрыленкі набралі па суме выступленняў 41 бал, што стала трэцім рэзультатам пасля традыцыйна моцных зборных Бабруйска і Асіповіч. Між тым, з гэтымі камандамі кіраўчане згулялі вельмі ўпэўнена: з бабруйчанамі зафіксавана нічыя 5:5, а асіповіцкіх шашыстаў наогул перамаглі 6:4. У актыў нашай зборнай можна занесці і нічыю з моцнай камандай Магілёва (5:5), якая ў выніку была “адціснута” на чацвёртую пазіцыю.

←Достижения юных спортсменов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика