В Шумилино прошла районная спартакиада работников учреждений образования

Источник материала:  
В Шумилино прошла районная спартакиада работников учреждений образования
На старце – педагогі
У сераду ў Шумілінскай СШ №1 прайшла  раённая спартакіяда работнікаў устаноў адукацыі. За перамогу змагаліся 11 каманд, дэбютавала каманда з Шумілінскага ясляў-сада  №1.
З вітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Галіна Раманенка, якая пажадала спартыўнага настрою, бескампраміснай барацьбы і новых знаёмстваў.
Каманды добра падрыхтаваліся да спартакіяды,  іх узначальвалі дырэктары школ, а настаўнікі фізічнай культуры сталі ў гэты дзень не толькі вядучымі спартсменамі, а і сапраўднымі трэнерамі, якія рабілі слушныя падказкі сваім калегам.  Камандны дух, усмешкі і добры настрой дапамагалі ўдзельнікам у спаборніцтвах па скінінгу (камандныя скачкі праз  доўгую скакалку), шашках, дартсе, кідках у баскетбольнае кальцо і перацягванні каната.
Перамогу ў раённай спартакіядзе работнікаў устаноў адукацыі атрымала Шумілінская СШ №1, другое месца ў каманды Обальскай СШ, трэцяе – у Шумілінскага ясляў-сада №1. Кубак і дыпломы пераможцам і прызёрам уручыла начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Валянціна Мянькова.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №26 ад 02.04.2019 г.
←Александр Нойок: «Украина и Беларусь – две одинаковые страны, одинаковый менталитет»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика