Транспартнікі падрыхтаваліся

Источник материала:  
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Кухараў пасля выніковай калегіі Міністэрства транспарту і камунікацый. «Трэба з упэўненасцю адзначыць, што транспартны комплекс гатовы да правядзення на высокім узроўні ІІ Еўрапейскіх гульняў. Усе праграмныя дакументы, якія былі падрыхтаваны, або ўжо выкананыя, або знаходзяцца на завяршальнай стадыі», — падкрэсліў віцэ-прэм’ер.

Да Еўрапейскіх гульняў у краіне праводзілася работа па забеспячэнні і арганізацыі перавозак удзельнікаў гульняў. Для перавозкі насельніцтва і балельшчыкаў гарадскім пасажырскім транспартам «Мінсктранс» у гэтым годзе плануе закупіць 200 аўтобусаў і 60 электробусаў.

А дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Арцём Сікорскі адзначае, што другая ўзлётна-пасадачная паласа ў Нацыянальным аэрапорце Мінск будзе ўведзена ў эксплуатацыю ўжо ў красавіку — маі. Аэрапортам у цяперашні час вядуцца работы па сертыфікацыі ўзлётна-пасадачнай паласы, тэхнічна вельмі складанай.

Арцём Сікорскі дадаў, што вялікая ўвага аддаецца гатоўнасці аэрапорта да прыёму гасцей і спарт-сменаў ІІ Еўрапейскіх гульняў. У прыватнасці, да 1 мая аэрапорт плануе ўстанавіць 10 стоек для самарэгістрацыі багажу Drop-Off, якія сумесна з кіёскамі самарэгістрацыі будуць утвараць адзіную сістэму. Укараняецца сістэма мабільных пасадачных талонаў і паслуга Fast Тгаск. Гэтыя мерапрыемствы, паводле яго слоў, дазволяць забяспечыць высокі ўзровень абслугоўвання пасажыраў, камфортнасць і бяспеку іх знаходжання ў аэрапорце, а таксама скараціць час іх абслугоўвання.

Сяргей КУРКАЧ,

«Звязда».

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←В Верхнедвинской СШ №2 открылся стрелковый тир

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика