У бой ішлі коні, сланы, ферзі… У Кіраўску прайшлі школьныя спаборніцтвы па шахматах

Источник материала:  

У бой ішлі коні, сланы, ферзі… У Кіраўску прайшлі школьныя спаборніцтвы па шахматах

Чарговым відам раённай спартакіяды школьнікаў Кіраўскага раёна былі шахматы. Месцам правядзення спаборніцтваў стала СШ №1. Аб тым, як яны праходзілі, раскзаў галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі, спорту і турызму Кіраўскага райвыканкама Максім Хамічэнка:

— Удзел прынялі 9 каманд, у састаў якіх уваходзілі па 3 хлопчыкі і адной дзяўчынцы. Акрамя іх кожнай камандзе дазвалялася заявіць ігракоў у асабістым першынстве. Іх рэзультаты не папаўнялі скарбонку ачкоў каманды, затое дазвалялі прааналізаваць будучы рэзерв, ацаніць узровень яго падрыхтаванасці.

У асабіста-камандным першынстве сярод хлопчыкаў сюрпрызаў не адбылося. Традыцыйна лепшыя вынікі ў апошнія гады дэманструюць юныя шахматысты СШ №1. Так сталася і ў гэты раз: увесь п’едэстал гонару занялі прадстаўнікі каманды-гаспадыні турніру. Чэмпіёнам стаў Аляксей Бодык, другую колькась балаў набраў Ілья Лебедзеў, трэцім стаў Максім Жукоўскі.

А вось у дзяўчат у першую тройку ўвайшлі шахматысткі з сельскіх школ. Пераможцай стала Іна Старавойтава з Чыгірынскай СШ, другое месца — у Златы Маславай з Жыліцкага УПК ДС-СШ, “бронза” дасталася прадстаўніцы Баравіцкай СШ Анастасіі Еўдакімавай.

У асабістым заліку выдатна праявіў сябе вучань СШ №1 Ілья Лунгу. Нягледзячы на маладзейшы ўзрост, чым ва ўдзельнікаў каманд, ён набраў аднолькавую колькасць ачкоў з пераможцам. У дзяўчынак трэцяга месца не прысуджалася, а два першых адпаведна занялі Аляксандра Пархамовіч з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага і Вікторыя Пігулеўская з СШ №1.

Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеней, а найбольш мацнейшыя шахматысты 28 студзеня адправяцца ў Магілёў для ўдзелу ў абласных спаборніцтвах.

←Ралли-рейд "Дакар" в 2019 году был одним из самых сложных для участников - Вязович

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика