Аграсядзібы чакаюць турыстаў

Источник материала:  
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Турысты ўжо пачалі браніраваць месцы ў беларускіх аграсядзібах на час II Еўрапейскіх гульняў, паведаміла старшыня БГА «Адпачынак у вёсцы» Валерыя Кліцунова.

У сувязі з Еўрапейскімі гульнямі ў бягучым годзе плануецца перанесці тэрміны правядзення Дня адкрытых дзвярэй у аграсядзібах — традыцыйна гэта мерапрыемства праводзіцца ў маі, але цяпер яго хочуць арганізаваць у чэрвені. Цяпер цэны на адны суткі ў аграсядзібе са сняданкам вар’іруюцца ад $7—10, а ў сярэднім складаюць $20—25. У Мінспорту разлічваюць, што аграэкатурызм у 2019 годзе прыцягне ў краіну яшчэ больш гасцей, і павелічэнне турпатоку адбудзецца ў тым ліку дзякуючы II Еўра-пейскім гульням. «Чакаецца, што на гульні прыбудзе каля 18 тысяч афіцыйных асоб. Па выніках праведзенага разам з Дырэкцыяй Гульняў аналізу мы таксама бачым, што менавіта турыстаў, балельшчыкаў прыедзе яшчэ каля 30 тысяч», — расказаў намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Віталь Грыцэвіч.

“Звязда”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Соболенко и Саснович проиграли в матчах Australian Open

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика