Смаргонскія шахматысты перамаглі каманду з Астраўца
Адзначу, што каманда гасцей была састаўлена поўнасцю з працаўнікоў Беларускай АЭС. У саставе кожнай каманды было па восем гульцоў. Гэта ўжо чацвёртая сустрэча паміж дзвюма камандамі. У трох папярэдніх перамагалі смаргонцы.
На гэты раз каманда Астраўца мела вялікае жаданне перамагчы нас, узяць рэванш. Матч праходзіў у фармаце 8х8 па Схевенігінскай сістэме, пры якой кожны член адной групы ўдзельнікаў гуляе з усімі членамі іншай групы. Сустрэча праходзіла вельмі напружана, і ўсё рашалася ў апошнім туры.
Агульны вынік - 17:15 на карысць смаргонцаў. Камандзе Астраўца не ўдалося парушыць непрыемную для сябе традыцыю, але госці паехалі дадому з надзеяй на новую сустрэчу, якая безумоўна адбудзецца.
Найбольшы ўклад у нашу перамогу ўнеслі: Юрый Руды, Пётр Гаўрош, Сяргей Пузына, Валерый Зінчанка.
Іван ШЧУРОЎСКІ, старшыня ГА “Шахматны клуб”.