Перадапошні дамашні матч сезона ФК “Івацэвічы”...

Источник материала:  
Перадапошні дамашні матч сезона  ФК “Івацэвічы”...

 У бліжэйшую суботу, 20 кастрычніка, на новым гарадскім стадыёне “Кляноўка-арэна” пройдзе матч 27 тура першынства Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі.


ФК “Івацэвічы” сустрэнецца з ФК “Нёман-агра” са Стоўбцаў – з камандай, якая займае 12 месца ў турнірнай табліцы. Дарэчы, у першым крузе “Нёман-агра” нанёс паражэнне ФК “Івацэвічы” з лікам 2:0.
Матч з сапернікамі са Стоўбцаў пачнецца ў 14.00. Гэта перадапошні матч сезона на дамашняй арэне. Пасля гэтай гульні Фк “Івацэвічы” згуляе дома толькі адну гульню – з лідарам першынства ФК “Рух” (Брэст). Кошт білетаў: 2 рублі (для дарослых), 50 капеек (дзеці да 16 гадоў).

Турнірная табліца 
                   М В Н П З П О
1 "Рух" Брест 24 19 4 1 75 16 61
2 Крумкачы         24 19 3 2 70 14 60
3 Спутник            25 16 4 5 66 19 52
4 Ошмяны-БГУФК 24 17 1 6 71 28 52
5 Осиповичи 24 11 5 8 47 32 38
6 Ивацевичи 24 10 5 9 36 35 35
7 Виктория         25 10 4 11 35 44 34
8 Узда                 23 10 3 10 47 43 33
9 Клецк          24 7 4 13 30 52 25
10 Молодечно-ДЮСШ-4 25 6 6 13 38 59 24
11 СМИавтотранс 24 7 3 14 20 50 24
12 Неман-Агро 24 6 4 14 32 81 22
13 Горки         24 5 6 13 35 60 21
14 Энергетик-БГАТУ 23 5 4 14 32 54 19
15 Бумпром        21 2 2 17 14 61 8

М – матчи, В – выигрыши, Н – ничьи, П – поражения, З – забитые голы, П – пропущенные голы, О – очки в турнире

ХХХ
20 кастрычніка ў Лядовай арэне г. Івацэвічы пройдзе чарговы матч першынства аматарскай хакейнай лігі “Бярэсце”. Хакейная каманда “Рысі” згуляе матч супраць ХК “Крэчат” (Бяроза). Пачатак у 20.00, уваход платны: 2 рублі 80 капеек (для дарослых), 65 капеек (дзеці да 16 гадоў).
20-21 кастрычніка таксама ў Лядовай арэне ў рамках першынства Заходняй аматарскай лігі пройдзе турнір па хакеі сярод дзяцей 2010 г. н. і маладзей. Удзел бяруць 7 каманд – з Брэста, Мінска, Баранавічаў, Жо-
дзіна, Івацэвічаў. Першую гульню юныя івацэвіцкія хакеісты згуляюць 20 кастрычніка ў 11.00 супраць равеснікаў з Баранавічаў. Уваход свабодны. 
 Аляксандр ГОРБАЧ.
←Юрий Вергейчик: «Убежден, что оптимальное решение в наших условиях – 16 клубов в высшей лиге»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика