Шумилинские спортивные новости
04.10.2018
—
Новости Спорта
Летні біятлон
У Раўбічах прайшоў чэмпіянат Беларусі па летнім біятлоне. Па выніках стартаў добрыя вынікі паказалі нашы землякі.
У спаборніцтвах сярод юніёраў бліскуча выступіў Кірыл Цюрын. Кірыл выйграў золата ў мас-старце, стаў сярэбраным прызёрам у спрынце і гонцы праследавання.
Юніёрка Вольга Гаўрылкіна заваявала бронзавы медаль у спрынце.
Пацвердзіла свой высокі клас і Ганна Сола, якая ўваходзіць у нацыянальную зборную Беларусі. Ганна стала чэмпіёнкай у мас-старце. У спрынце яна заняла трэцяе месца.
* * *
Віцебск прымаў удзельнікаў адкрытага першынства горада па летнім біятлоне. Юная шумілінская біятланістка Анастасія Цітова, якую трэніруе Генадзь Салапаеў, заняла трэцяе месца ў спрынце і другое ў “гладкай” гонцы на 1,5 км.
Грэка-рымская барацьба
На рэспубліканскім турніры па грэка-рымскай барацьбе бралі ўдзел шумілінскія і обальскія барцы. Шумілінец Раман Хадуноў (трэнер Юрый Сцяпанаў) святкаваў перамогу ў вагавой катэгорыі 35 кг. У абальчан Уладзіслава Аверчанкі і Анатоля Анцупава (трэнер Пётр Ганушчанка) адпаведна другое і трэцяе месцы.
Валейбол
Шэсць каманд дзяўчат 2004-2005 гадоў нараджэння змагаліся за перамогу ў рэспубліканскім турніры, які прайшоў у Віцебску. Шумілінскія спартсменкі былі мацней за каманды з Бешанковічаў, Мінска, Кіраўска (Магілёўская вобласць) і Оршы. Прынцыповай была сустрэча з кіраўскімі валейбалісткамі: пасля мінулагодняга паражэння на дамашнім турніры нашы зямлячкі ўзялі рэванш. Апошні матч супраць віцяблянак, на жаль, прайгралі і занялі другое месца. Лепшым іграком каманды была названа Яна Мясаедава.
“Добра выступілі на турніры, – падсумоўвае трэнер каманды Люд-міла Харкавец. – Галоўнае, што была каманда, якая разам выйграе і разам прайграе. Камандны дух вельмі важны ў валейболе”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў № 77 ад 05.10.2018 г.