У СШ №1 Кіраўска прайшлі раённыя спаборніцтвы па настольным тэнісе

Источник материала:  

У СШ №1 Кіраўска прайшлі раённыя спаборніцтвы па настольным тэнісе

На  базе СШ №1 прайшлі раённыя спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод калектываў фізічнай культуры. Удзел у іх прыняло 8 каманд: ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, фізкультурна-спартыўнага клуба раёна, Жыліцкага сельгаскаледжа, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, раёна газазабеспячэння, райспажыўтаварыства, райкама ГА “БРСМ”.

У агульнакамандным заліку перамогу святкавалі рассветаўцы. Другое месца заваявалі тэнісісты ФСК, трэцяе — прадстаўнікі Жыліцкага сельгаскаледжа.

У асабістым першынстве сярод жанчын пераможцай стала Марыя Васілеўская з “Рассвета”, другое месца заняла Алеся Баранчук з сельгаскаледжа, Трэцяе — Лізавета Багданава з Любоніцкай СШ.

Сярод мужчын не было роўных Ігару Бокаму з раённага вузла электрасувязі “Белтэлекам”. Другое і трэцяе месцы адпаведна занялі Анатоль Бендэр, які выступаў за ФСК, і Сяргей Храмовіч з РАНС.


У СШ №1 Кіраўска прайшлі раённыя спаборніцтвы па настольным тэнісе


У СШ №1 Кіраўска прайшлі раённыя спаборніцтвы па настольным тэнісе

У СШ №1 Кіраўска прайшлі раённыя спаборніцтвы па настольным тэнісе

У СШ №1 Кіраўска прайшлі раённыя спаборніцтвы па настольным тэнісе

←«Беларусь 5» объявил кастинг спортивных комментаторов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика