В Шумилино прошёл открытый турнир по волейболу, посвящённый Анатолию Завадскому
24.09.2018
—
Новости Спорта
Шумілінскія валейбалісты занялі другое месца на адкрытым раённым турніры па валейболе, прысвечаным памяці трэнера Анатоля Завадскага, які прайшоў 21-23 верасня ў Шумілінскай СДЮШАР. У турніры бралі ўдзел юныя валейбалісты 2005-2006 гадоў нараджэння з Шуміліна, Мінска (дзве каманды), Магілёва, Паставаў, Брэста, Гомеля і Адзінцова (Маскоўская вобласць).
“Шуміліншчына ў пяты раз прымае юных валейбалістаў на турніры памяці Анатоля Завадскага, – адзначыў на ўрачыстым адкрыцці в. а. старшыні райвыканкама А. П. Быкаў. – Гэта быў вялікі трэнер, для якога было важным толькі першае месца і які зрабіў усё, каб пра шумілінскі валейбол ведалі далёка за межамі раёна”. Алег Пятровіч пажадаў удзельнікам прыгожай і бескампраміснай барацьбы, яркіх валейбольных перамог…
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Цалкам матэрыял можна прачытаць у №74 ад 25.09.2018 г.