У зале Гуркова заняткі для дзяцей, магчыма, будуць бескаштоўнымі
Беларускі баксёр Віталь Гуркоў па-ранейшаму плануе адкрыць уласную залу. У інтэрв’ю «Радыё Свабода» спартсмен больш падрабязна распавёў аб сваіх планах.
«Па-першае, гэтую залу я буду выкарыстоўваць як сваю трэніровачную пляцоўку. Надакучыла ездзіць па залах Мінска і шукаць, дзе можна падрыхтавацца
Мне б хацелася, каб індывідуальнымі групамі і пэрсанальнымі заняткамі падтрымліваўся менавіта дзіцячы спорт. Таксама трэба, каб быў дзіцячы фідбэк. Але зразумела, што ніхто нікога без жадання і падрыхтоўкі на спаборніцтвы выстаўляць не будзе», – сказаў Гуркоў.
Як адзначае «Свабода», у зале Гуркова будуць прадстаўлены розныя віды боксу: тайскі, клясычны, кікбоксінг, фітбокс. Туды будуць набіраць дзіцячыя групы. Спартсмен думае над тым, каб зрабіць заняткі бесшкатоўнымі, але гэта пытанне яшчэ не абмяркоўвалася. Прынамсі, кошт будзе ніжэйшым, чым у сярэднім па Мінску.
Гуркоў плануе амбежаваць колькасць дзяцей у групах і дамовіцца з іх бацькамі, каб яны не прапускалі заняткі.
«Калі ты не хочаш займацца, тваё месца можа заняць іншы», – кажа спартсмен.
Групы для дарослых складуць максімум па 10-12 чалавек, з якімі будуць займацца два трэнеры.
«Чалавек будзе вывучаць усе тэхнікі (боксу. – заўв. «Радыё Свабода»), каб падымаць свае фізычныя кандыцыі», – сказаў Гуркоў.
Нагадаем, раней Гуркоў у сваім інстаграме заявіў, што плануе адкрыць залу у верасні.