ДА II ЕЎРАПЕЙСКІХ ГУЛЬНЯЎ. Што прадугледжвае ўказ нумар 292?

Источник материала:  
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

ДА II ЕЎРАПЕЙСКІХ ГУЛЬНЯЎ. Што прадугледжвае  ўказ нумар 292?

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 292 “Аб мерах па падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года”. Дакумент устанаўлівае бязвізавы ўезд у Беларусь для ўдзельнікаў, афіцыйных прадстаўнікоў, арганізатараў гульняў, іншых спецыялістаў з 20 мая па 10 ліпеня 2019 года, а таксама для замежных турыстаў з 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2019 года па акрэдытацыйных картках або білетах на спартыўныя спаборніцтвы. Указам прадастаўлены льготы для Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў, арганізацый рознай формы ўласнасці і замежных грамадзян, якія прыцягваюцца для падрыхтоўкі спаборніцтваў. Акрамя таго, дырэкцыя надзяляецца правам распараджацца сімволікай гульняў, выступаць рэкламадаўцам сацыяльнай рэкламы, звязанай са спаборніцтвамі. Дакумент прадугледжвае бясплатнае перамяшчэнне па асобных участках платных дарог для транспартных сродкаў дзяржаў, якія не ўваходзяць у Еўразійскі эканамічны саюз, абмяжоўвае перамяшчэнне грузавых аўтамабіляў у Мінску ў дзённы час у перыяд правядзення гульняў.

blr.belta.by.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←«Интер» предпринимает попытки подписать Модрича

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика