Нічыя, якая не парадавала

Источник материала:  
Нічыя, якая не парадавала

…Калі ў сярэдзіне 2-га тайма нападаючы ФК “Івацэвічы” Ілля Федарэнка забіў другі гол у вароты ФК “Клецк”, то івацэвіцкія балельшчыкі, якія ў нядзелю, 17 чэрвеня, прыйшлі на “Кляноўка-арэну” падтрымаць родную каманду, уздыхнулі з палёгкай – 2:0. Перамога, можна сказаць, была ў кішэні.

 

Але вірус сенсацый, які літаральна накрыў Чэмпіянат свету па футболе ў Расіі, відаць, дакаціўся і да Івацэвічаў. Бо апошнія 10 хвілін гульні заставілі моцна нервавацца нашых футбалістаў і балельшчыкаў. Страта канцэнтрацыі і ўвагі каштавала дорага: за дзесяць хвілін да заканчэння гульні “Клецк” скараціў розніцу ў ліку, а за 2 хвіліны да канца ўвогуле зраўняў лік – 2:2. Такім чынам, крыўдная нічыя была зафіксавана на новай арэне, бо замест трох ачкоў ФК “Івацэвічы” набірае толькі адно.

 

Такім чынам, пасля 9 тураў наша каманда ў першынстве сярод каманд другой лігі набрала 12 ачкоў і засталася на 8-м радку ў турнірнай табліцы. Сітуацыю можна палепшыць значна, бо бліжэйшыя дзве гульні наша каманда правядзе з аўтсайдарамі першынства: спачатку ў Маладзечна супраць мясцовай каманды “Маладзечна-ДЮСШ-4”, у актыве якой толькі тры ачкі (гульня пройдзе 23 чэрвеня), а 30 чэрвеня на дамашняй арэне ФК “Івацэвічы” прымуць “Бумпрам” з Гомеля, які знаходзіцца на перадапошнім радку ў турнірнай табліцы.

Аляксандр ГОРБАЧ. 

←Ковалевич о майке с гербом «Пагоня»: «Не путайте мою майку с политикой»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика