Шумілінскі раён пабагацеў на трох чэмпіёнаў Беларусі
Бліскучае выступленне шумілінскіх асілкаў
Бліскуча выступілі шумілінскія асілкі на першынстве і чэмпіянаце Беларусі па паўэрліфцінгу (катэгорыя “жым лежачы”), якія прайшлі ў горадзе Лунінец. Па выніках спаборніцтваў Шумілінскі раён пабагацеў на трох чэмпіёнаў Беларусі.
Залатыя медалі выйгралі сярод юнакоў да 18 год – вучань 11 класа Шумілінскай СШ №1 Уладзіслаў Догель, сярод юніёраў да 23 год – майстар ПМК-70 Арцём Рысаўцаў, сярод ветэранаў 40-50 год – дырэктар ПМК-70 Аляксей Крыўко. Трэніруе чэмпіёнаў Юрый Абраменка.
Віншуем шумілінскіх асілкаў Уладзіслава Догеля, Арцёма Рысаўцава, Аляксея Крыўко і іх трэнера Юрыя Абраменку з яскравай перамогай і зычыць новых дасягненняў ў сілавых відах спорту!
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №40 ад 24.05.2018 г.