Шумилинские спортивные новости
21.05.2018
—
Новости Спорта
Валейбол
У Бешанковічах прайшоў турнір па валейболе сярод дзяўчат 2004 года нараджэння, прысвечаны Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту.
За перамогу змагаліся валейбалісткі з Шуміліна, Бешанковічаў, Верхнядзвінска, Наваполацка і Віцебска. Першымі на турніры сталі віцяблянкі, другімі – нашы зямлячкі. Як адзначыла трэнер шумілінскай каманды Людміла Харкавец, дзяўчаты на спаборніцтвах паказалі годную гульню, у напружаных момантах праяўлялі характар і дэманстравалі камандную гульню.
Футбол
У мінулыя выхадныя стартавала абласное першынство па футболе.
У першым туры ў нядзелю ФК “Шуміліна” прымаў віцебскі “Славянскі Велес-Дзвіна”. Гаспадары прайгралі гасцям з лікам 0:3.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №39 ад 21.05.2018 г.