Борец из Шумилино Вадим Легчёнок одержал ещё одну победу

Источник материала:  

Борец из Шумилино Вадим Легчёнок одержал ещё одну победуЗможа за сябе пастаяць

На адных з апошніх абласных спаборніцтваў па грэка-рымскай барацьбе сярод юніёраў Вадзім Лягчонак стаў лепшым у сваёй вагавой катэгорыі і заваяваў золата для шумілінскай скарбонкі барцоў.
Тры гады таму газета пісала пра гэтага юнага і паспяховага спартсмена. Тады, будучы васьмікласнікам, перспектыўны і таленавіты барэц з Шуміліна ўжо мог ганарыцца сваімі раённымі, абласнымі і рэспубліканскімі перамогамі. Праўда, у яго жыцці быў момант, калі чуць не кінуў барацьбу. На шчасце, гэтага не адбылося, і зараз Вадзім больш ярка апраўдвае алімпійскія надзеі Шуміліншчыны.
Вадзім Лягчонак сёлета заканчвае Шумілінскую СШ №1 і марыць паступаць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры на трэнера па грэка-рымскай барацьбе. Дарэчы, увесь спартыўны шлях разам з Вадзімам да гэтага часу ідзе нязменны трэнер Юрый Сцяпанаў. Напэўна, яго прыклад і любоў да спорту паўплывалі на выбар будучай прафесіі хлопца.
Вадзім перакананы ў важнасці барацьбы не толькі на барцоўскім дыване, але і ў рэальным жыцці: “Навыкі, якія напрацоўваюцца падчас заняткаў грэка-рымскай барацьбой, на маю думку, патрэбныя кожнаму хлопцу. Менавіта гэты від спорту развівае сілавыя здольнасці, умацоўвае дух, трываласць і фарміруе  думкі, каб заўсёды рабіць правільны выбар”. Аднак выпадкаў, калі давялося б прымяніць прыёмы ў рэальнасці, у Вадзіма не здаралася. Тым не менш з упэўненасцю можна сказаць, што барэц з Шуміліна ў пэўных абставінах змог бы за сябе пастаяць.
Дар’я ЧАПУРНОВА,
пазаштатны карэспандэнт.
Надрукавана ў №35 ад 08.05.2018 г.

←Белоруска Юхно выиграла ЧМ по бодибилдингу и фитнесу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика