Экстрым, эмоцыі і добры настрой…

Источник материала:  
Экстрым, эмоцыі і добры настрой…

Для 99 працэнтаў вадзіцеляў, хто сядае за руль аўто, надзвычай важнымі “опцыямі” з’яўляюцца якасць дарожнага пакрыцця, вышыня дарожнага прасвету і наяўнасць ям. А вось у гэтых вадзіцеляў-экстрэмалаў, якія ў мінулую нядзелю стартавалі на традыцыйных трофі-гонках “Дрыгва-2018” каля возера Вулькаўскае, пажаданні процілеглыя, іх можна ахарактарызаваць ёмкім выразам: чым горш, тым лепш. Што ж граззю, непралазнай тванню і, як след, экстрымам Целяханскі край можа забяспечыць любога пазадарожніка ці квадрацыкліста.

 

Намеснік старшыні Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Велікаселец падчас адкрыцця мерапрыемства адзначыў, што цудоўныя партнёрскія адносіны склаліся ў кіраўніцтва раёна з пазадарожным клубам “Цытадэль”, бо прапаганда актыўнага здаровага ладу жыцця – прыярытэт, а Целяханшчына, дарэчы, багатая на месцы і для культурнага адпачынку. У сваю чаргу Сяргей Кунаховіч, кіраўнік спаборніцтваў, падзякаваў кіраўніцтву раёна за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства, адзначыў спонсараў, пажадаў і ўдзельнікам, і гасцям атрымаць непаўторнае задавальненне.

 

Болей за 100 экіпажаў бралі ўдзел у гонках, усе яны разбітыя на катэгорыі: ТР3 – прататыпы, ТР2 – мадыфікаваныя пазадарожнікі, ТР1 – стандартныя пазадарожнікі, АТV, ATV-турызм, Турызм Hard, проста Турызм; пераможцы вызначаліся ў кожнай катэгорыі. Першымі ў парадку жывой чаргі стартуюць “турысты”. І вось рокат магутных рухавікоў гучыць у стартавым калідоры над гэтай перасечанай мясцовасцю. Адразу пасля стартавага калідора першая перашкода – дастаткова глыбокая канава з тваністым дном, яе пераадоленне павінна прайсці на вачах наведвальнікаў, якіх у гэты дзень сабралася некалькі тысяч чалавек.

І гэта было непаўторнае відовішча. Хочацца зняць капялюш перад мужчынамі, якія агульнымі намаганнямі пераадольвалі перашкоду, якую ніводзін аўтамабіліст не ўзяў бы самастойна. Якая нагрузка клалася на рухавікі, на хадавую часць аўтамабіля! Але большасць машын, сабраных, можна сказаць, сваімі рукамі, вытрымлівала выпрабаванні, аўтамабілі пераадольвалі перашкоду і, цяжка гразнучы, рухаліся наперад.         

Экстрым, эмоцыі і добры настрой…

 

Экстрым, эмоцыі і добры настрой…

 

Экстрым, эмоцыі і добры настрой…

… У гэтых традыцыйных спаборніцтвах бралі ўдзел і аматары пазадарожных гонак з нашага раёна. Экіпаж братоў Аляксандра і Мікалая Кармановічаў з Вулькі-Целяханскай стартаваў у самай складанай катэгорыі ТР3, іх аўтамабіль, можна сказаць, зроблены сваімі рукамі. Гэта была надзвычайная складаная гонка для экіпажа, якому прадстаяла пераадолець каля 150 кіламетраў, знайсці кантрольныя кропкі не толькі на Целяханшчыне, але і на тэрыторыі Пінскага і Ганцавіцкага раёнаў (гонка праходзіла па тэрыторыі трох раёнаў). Хлопцы ў тую ноч з 29 на 30 красавіка не заснулі і на хвіліну, але іх намаганні не былі дарэмнымі: экіпаж Кармановічаў заняў другое месца ў гэтай вельмі складанай катэгорыі.

 

Экстрым, эмоцыі і добры настрой…

Таксама ў лік прызёраў увайшоў экіпаж Мікалая і Аляксея Салонкі з Соміна, якія змагаліся ў катэгорыі ТР1.

Віншуем!

Словы віншавання нашым землякам дасылае і галоўны суддзя спаборніцтваў Раман Юхімец, які сам здзіўлены высокім вынікам братоў Кармановічаў. Раман Юхімец падкрэсліў, што бюджэты некаторых аўтамабіляў у катэгорыі ТР3 дасягалі некалькі дзясяткаў тысяч долараў, а браты Кармановічы на сваім, можна сказаць, рукамі зробленым, аўтамабілі апярэдзілі вельмі многіх. Гэта заслугоўвае вялікай павагі!

Так, на фініш прыехалі сваім ходам не ўсе, звяртае ўвагу Раман Юхімец, некаторых прыйшлося буксіраваць, але ж трофі-рэйд і прадугледжвае экстрым і нічога акрамя экстрыму. Яго за гэтыя тры дні хапіла ўсім, таму можна смела сцвярджаць, што “Дрыгва-2018” прайшла паспяхова.

Аляксандр ГОРБАЧ, Валерый МІСКЕВІЧ (фота).   

←Парфеевец перешел в минское «Динамо»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика