Васілій Сенгаеў – у трэці раз прызёр Першынства Еўропы

Источник материала:  

Васілій Сенгаеў – у трэці раз прызёр Першынства ЕўропыУ Празе прайшло першынство Еўропы па самба сярод юніёраў і юніёрак. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Еўрапейская федэрацыя самба і Чэшскі саюз самба.
Сёлета ўдзельнікамі спаборніцтваў сталі лепшыя самбісты і самбісткі 1998—2001 гадоў нараджэння. На барцоўскім дыване разыграны камплекты медалёў у розных вагавых катэгорыях.
У спаборніцтвах бралі ўдзел каля 200 самбістаў з 25 краін Еўропы, сярод іх быў і наш зямляк Васілій Сенгаеў.
У сваёй вагавой катэгорыі да 100 кг малады спартсмен заняў трэцяе месца. Да слова, Васілій трэці год запар займае прызавыя месцы на спаборніцтвах па самба еўрапейскага ўзроўню і аднойчы – сусветнага. Высокія дасягненні – вынік упартай работы самога таленавітага самбіста і яго трэнера А.М. Лук’яненкі.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота з сайта Еўрапейскай федэрацыі самба.

←Виталий Кутузов: «Хорошо, допустим, сборная приедет на топ-турнир, проиграет всем и уедет. Не вижу в этом ничего хорошего»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика