Минское «Торпедо» представило новую формус печатью Минска 1591 года
Минское «Торпедо» представило дизайн новой формы от компании Macron.
Ранее сообщалось о том, что поставка новой экипировки задержалась по техническим причинам.
«Тарпеда», як вядома, самастойна займаецца распрацоўкай дызайну, візуальнага стылю і гэты раз не стаў выключэннем.
Гасцявая форма аўтазаводцаў – белая, выканана ў мінімалістычным стылі. Галоўным яе элементам з’яўляецца выява пячаткі Мінску 1591 г. Гэта першая графічная выява гербу сталіцы пасля атрымання горадам Магдэбургскага права.
Гістарычную пячатку горада можна сустрэць і на вуліцах сталіцы, напрыклад на плошчы Свабоды каля гарадской ратушы.
Яе выява зараз будзе ўпрыгожваць і форму «Тарпеда, падкрэсліваючы шанаванне клубам традыцый і гісторыі роднага Мінску.
Камплекты галкіпераў маюць барвовы і блакітны колер. Белая форма дапоўнена дробнымі чорнымі дэталямі – рукавы, каўнер, пад якім на спіне вышыты традыцыйны надпіс «Гонар працоўнай сталіцы». Як і ў хатняй чорна-белай форме, на гасцявым камплекце ўсё выканана па-беларуску.
Герб клуба прысутнічае на грудзях і ў нумары на спіне.
Хатняя форма. Пад каўнерам – 5 датаў, калі клуб станавіўся чэмпіёнам краіны.
Такім чынам і ў сезоне 2018 «Тарпеда» Мінск выступае ў эксклюзіўнай форме, цалкам распрацаванай клубам для каманды. Нагадаем, што ў мінулым годзе быў створаны юбілейны гістарычны варыянт да 70-годдзя Чорна-Белых», – паведамляе «Тарпеда».
Фото: пресс-служба «Торпедо»