Шумилинские спортивные новости

Источник материала:  

Шумилинские спортивные новостиГрэка-рымская барацьба
На першынстве рэспублікі па грэка-рымскай барацьбе сярод спартсменаў да 23-х гадоў абальчанін Уладзіслаў Грачухін заваяваў другое месца ў вагавой катэгорыі да 97 кг. Трэніруе спартсмена Пётр Ганушчанка.

Вольная барацьба
Абальчанка Дар’я Любіч (трэнер Пётр Ганушчанка)  стала чэмпіёнкай вобласці ў вагавой катэгорыі 62 кг на абласным першынстве па вольнай барацьбе, у якім бралі ўдзел спартсменкі да 23-х год.

Валейбол
У Міёрах прайшоў адкрыты турнір па валейболе сярод змешаных каманд на прызы  аддзела адукацыі, спорту і турызму Міёрскага райвыканкама. За перамогу змагаліся каманды з Міёраў (дзве каманды), Шуміліна, Полацка, Новаполацка, Глыбокага і Расонаў.  Шумілінская каманда, за якую выступалі Рыта Бяззубенка, Вольга Гаева, Валерыя Акуневіч, Станіслаў Прасветаў, Дзмітрый Бяззубенка і Дзмітрый Суханаў, заняла другое месца.

Вавінам в’ет во дао
На адкрытым першынстве Мінска па вавінам в’ет во дао сярод юніёраў Аляксей Фурманаў заваяваў першае месца. Аляксей займаецца ў трэнера Святланы Бараноўскай у аб’яднанні па інтарэсах раённага цэнтра дзяцей і моладзі “Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао”.                      Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №29 ад 13.04.2018 г.

←Дмитрий Гущенко: «По именам у «Шахтера» хорошая команда, но что-то у них в коллективе не в порядке»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика