Акцёр Павел Харланчук-Южакоў: «Калі б у нас гуляў Раналду, хлопца, які б пабег да яго, напэўна, снайпер зняў бы»

Источник материала:  
12.04.2018 14:54 — Новости Спорта

Знакамiты беларускі акцёр Павел Харланчук-Южакоў падзяліўся ўражаннямі ад беларускага футбола.

- Калі вы ў апошні раз хадзілі на беларускі футбол?

– Летась двойчы быў на хатніх матчах «Гомеля».

- І якія былі адчуванні ад праходжання міліцэйскага агляду?

– Ніякіх праблем не было. Я проста ведаю: калі іду на футбол, у кішэні павінны быць картка, квіток і ключы. Мяне ніколі не шманалі. У непрыстойныя месцы таксама не лезлі.

Як вам наогул наш футбольны сэрвіс?

– Інфраструктура не вельмі. Нават на «Барысаў-Арэне». Там шмат маленечкіх крамак, але кава, напрыклад, не вельмі якасная, сэрвіс – таксама. Афіцыйная крама каманды знаходзіцца ўнізе, хаця мне падаецца, што рэчы павінны прадавацца па ўсім перыметры стадыёна. Ёсць адчуванне, што крыху было недароблена. Але ў Гомелі я наогул не заўважыў, каб прадавалі атрыбутыку.

- Колькасць міліцыянераў на стадыёнах вас не здзіўляе?

– Для мяне іх зашмат. Добра, ёсць фан-сектар, які ачапляюць. А навошта стаяць па перыметры ўсяго стадыёна, я не ведаю. Цікава, якія здарэнні адбываліся на стадыёнах апошнім часам. Ну, выбег хлопец на поле – і што? У Еўропе людзі да Раналду выбягаюць. Калі б у нас гуляў Раналду, хлопца, які б пабег да яго, напэўна, снайпер зняў бы. Ну, яміна ў нас такая. Што тут скажаш, – сказаў Харланчук-Южакоў.

«Гісторыю Беларусі трэба ўкладаць нават у футбол». Як фанат «Гомеля» стаў адным з самых вядомых акцёраў краіны

←Catalunya Radio: Иньеста подписал контракт с «Тяньцзинь Цюаньцзянь» на 37 млн долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика