2 спонсары і 80 мячоў

Источник материала:  

29 сакавіка ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Юнацтва” адбылася прыемная падзея: уручэнне выхаванцам ДЮСШ спонсарскай дапамогі — 80 мячоў для гульнявых відаў спорту. Такая колькасць прыблізна адпавядае гадавой патрэбе ўстановы ва ўзгаданым інвентары.

2 спонсары і 80 мячоў

Свой уклад ва ўмацаванне матэрыяльнай базы галоўнай “кузні” асіповіцкіх чэмпіёнаў зрабілі бізнесмены Сяргей Пунтус і Барыс Калокін, якія адгукнуліся на адпаведную прапанову дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Багдановіча. У знак удзячнасці старшыня райвыканкама Павел Налівайка ўручыў нашым гасцям Падзячныя лісты, і пасля завяршэння цырымоніі Сяргей і Барыс адказалі на пытанні карэспандэнта “раёнкі”.


2 спонсары і 80 мячоў

— Чаму вырашылі стаць спартыўнымі спонсарамі?

С.П.: Раней самі былі спартсменамі, займаліся плаваннем і добра ведаем, наколькі ўплывае на трэніровачны працэс забяспечанасць неабходнымі прадметамі-“расходнікамі”. Зараз наша кампанія ТАА “Фірма АВСТРО” дае добрыя прыбыткі, таму частку іх і ўкладваем у развіццё дзіцячага спорту.

— Як сталася, што звярнулі ўвагу менавіта на нашу ДЮСШ?

Б.К.: Працуем на тэрыторыі некалькіх постсавецкіх краін і маем намер падтрымліваць юных спартсменаў у кожнай з іх. Летась набылі інвентар для адной з казахскіх спартшкол, асіповіцкая ДЮСШ — другая спроба. Даведаліся пра яе ад Аляксандра Багдановіча, з якім даўно знаёмыя. I перакананы, што дапамога вашым спартыўным талентам прынясе рэальную карысць.

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Фота аўтара. Яшчэ фота тут

←Дарья Домрачева: «Горжусь Бьорндаленом. Он – король и в биатлоне, и в жизни»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика