«Дынама» – чэмпіён

Источник материала:  

«Дынама» – чэмпіён
На працягу трох месяцаў праходзіў VI зімовы чэмпіянат Хойніцкага раёна па міні-футболу сярод мужчынскіх каманд. Спаборнічалі 7 зборных, на мінулым тыдні суддзя ДЮСШ Хойніцкага раёна Дзмітрый Цярэшчанка падвёў вынікі.

Уладальнікам кубка чэмпіёна стала каманда «Дынама» (Антон Нявойт, Аляксандр Вяргейчык, Віктар Садчанка, Аляксандр Брыцько, Дзмітрый Протчанка, Дзяніс Апанасюк, Мікалай Грэк, Уладзіслаў Францішаў).

Сярэбраны прызёр – зборная «Тытан», бронзавы – каманда запаведніка. Дарэчы, з гэтай каманды лепшы бамбардзір – Аляксандр Кліменка, на ліку якога 44 галы.

Вікторыя МАРОЗ.

←​Марина Слуцкая – серебряный призёр Гран-при Тбилиси по дзюдо

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика