«Легенда вяртаецца». Фанаты «Тарпеда» падрыхтавалі перфоманс да вяртання ў вышэйшую лігу
У матчы першага тура чэмпіяната Беларусі «Іслач» прымае «Тарпеда» (лік 1:0, на карысць гаспадароў, першы тайм). Фаны «чорна-белых» падрыхтавалі адмысловы перфоманс да вяртання каманды ў вышэйшы дывізіён.
Сезон-2004 «Тарпеда» скончыла на шостым месцы ў вышэйшай лізе. Але праз фінансавыя праблема каманда заявілася у другую лігу. У трэцім дывызіёне «аўтазаводцы» адразу занялі першае месца, але напрыканцы года клуб ліквідавалі.
С 2006 па 2013 год «Тарпеда» на грошы заўзятараў выступала у чэмпіянаце Мінска. У 2014 годзе каманда заявілася ў другую лігу. У 2015 годзе ў клуб прыйшоў інвестар Міхаіл Міраненкаў – «чорна-белыя» выйшлі ў другі дывізіён. У 2018 годзе «Тарпеда» згуяляе ў вышэйшай лізе замест «Крумкачоў», якіх не дапусцілі да ліцэнзавання.
Фота: abff.by