Мінскае «Тарпеда» выпусціла абанементы з хэштэгам «BNR100». Кошт – ад 25 да 35 рублёў
Сёння пачаўся продаж абанементаў на хатнія матчы мінскага «Тарпеда» ў сезоне-2018.
Абанементы можна набыць на сайце Kvitki.by і атрымаць ў касе стадыёна падчас усіх хатніх гульняў «чорна-белых»
Таксама абмяняць электронны квіток мржна і ў офісе клуба (па папярэдняй дамове – тэл. + 375-29-664-34-46).
Абанементы падзяляюцца на два тыпы:
«1947» – цэнтральны асноўны сектар / вольны выбар месца (кошт 35 рублёў);
«ULTRAS» – фанацкі сектар / вольны выбар месца (25 рублёў).
Уладальнікі абанемента «1947» маюць магчымасць наведваць і фанацкі сектар на стадыёне.
Заўзятары, якія стануць уладальнікамі абанементаў «Тарпеда» у сезоне–2018 атрымаюць права наведваць хатнія матчы «чорна-белых» на ўсіх стадыёнах, дзе будуць праводзіцца сустрэчы:
– вышэйшай лігі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе.
– Кубка Рэспублікі Беларусь 2018/2019.
Адзначым, што на кожным абанеменце прысутнічае адмысловы хэштэг, прысвечаны стагоддзю Беларускай Народнай Рэспублікі – «BNR 100».