«Крумкачы» – «Дынама» Мінск. Лявон Вольскі зноў заспявае перад заўзятарамі
23.06.2017 15:35
—
Новости Спорта
Знакаміты беларускі музыка Лявон Вольскі выступіць перад матчам 14 тура вышэйшай лігі паміж «Крумкачамі» і мінскім «Дынама».
Гульня адбудзецца 24 чэрвеня і пачнецца ў 17:00 на стадыёне па вуліцы Маякоўскага 127/3.
«Перад пачаткам футбольнага сезона спадар Вольскі ўжо спяваў разам з «Крумкачамі» на сустрэчы каманды і заўзятараў.
Выступ музыкі ў фан-зоне плануецца ў 16:30. Спявайце добрыя песні ды прыходзьце падтрымаць «Крумкачы» на важнай гульні! Квіткі анлайн набывайце па спасылцы», – передает прэсс-служба «Крумкачы».