Віталь Гуркоў: «Я не пакрыўджаны на чыноўнікаў. Для мяне гэта гульня»

Источник материала:  
18.01.2017 19:18 — Новости Спорта

Тайбаксёр Віталь Гуркоў і вакаліста у гурта BRUTTO распавеў аб ты, як ён ставіцца да чыноўнікаў.

- Тады як разумець словы трэнера зборнай, які лічыць, што вам музыка перашкаджае ў занятках спортам?

– Не ведаю. У мяне да BRUTTO не было з ім ніякіх праблем, але пасля пачаўся ціск, цкаванне. Людзі ўсё рабілі дзеля таго, каб перашкодзіць мне займацца музыкай, хацелі выштурхнуць з нацыянальнай каманды. Дайшло да таго, што галоўны трэнер пачаў адмаўляцца падпісваць заявы на адпачынак, які я браў за свой кошт. У выніку я вырашыў разысціся па згодзе бакоў. Іначай мне б не далі нармальна ездзіць на гастролі.

Падчас узнагароджання чэмпіянату краіны да мяне падышоў першы намеснік старшыні нашай федэрацыі, і кажа: «Я так рады цябе ўзнагароджваць. Я ўсцешаны, што ты вярнуўся». На гэта я адказаў: «Дык вы ж мяне выгналі».

Гэта, дарэчы, той чалавек, які шукаў у інтэрнэце пра мяне інфармацыю, фотаздымкі з Пагоняй, артыкулы. Ён збіраў на мяне сапраўднае дасье, адсочваў маё месцазнаходжанне, а пасля перадаваў галоўнаму трэнеру. Уся гэтая інфармацыя пасля патрапіла на стол да старшыні федэрацыі. Калі б не яны, ён бы і не даведаўся пра гэта.

– Пасля з ім кантактавалі?

– Так, намеснік лятаў з намі ў Швецыю на чэмпіянат свету. Потым выпадкова сустрэў яго ў спартыўным дыспансеры. Дык ён мне кажа: «Рыхтуйся, неўзабаве будзе чэмпіянат Еўропы!» На гэта я яму адказаў, што мне чэмпіянат Еўропы не цікавы. У нас канцэртны тур будзе, і я да яго рыхтуюся. Вось і ўся размова.

– Каб паехаць на чэмпіянат свету ў Стакгольм, вы пачалі збіраць грошы праз інтэрнэт-пляцоўку talaka.by, але Мінспорту грошы выдаткавала. Вы былі ўпэўнены, што так станецца?

– Не, для мяне рашэнне Мінспорту стала сапраўднай неспадзяванкай. Мне было прыемна, што мая ініцыятыва прымусіла іх заварушыцца.

– Дарэчы, сёлета чэмпіянат свету пройдзе ў Беларусі. Збіраецеся ўдзельнічаць?

– Пакуль не ведаю. Можа ў мяне будуць больш высокія мэты, чым гэты чэмпіянат. Галоўны трэнер ужо цікавіўся маімі планамі. Я сказаў, што пабаксіраваць гатовы, але няхай мяне спачатку паводле леташніх вынікаў атэстуюць, возьмуць на стаўку ў нацыянальную каманду і не будуць замінаць. Проста ўсё гэта мне ўжо не вельмі цікава. Я больш за дзесяць разоў станавіўся чэмпіёнам свету.

- Вы пакрыўджаныя на чыноўнікаў?

– Не. Для мяне гэта гульня. У мяне з імі шахматная партыя :)

- І хто перамагае?

– Той, хто сядзіць перад вамі, – сказаў Гуркоў журналісту Tribuna.com Тарасу Шчыраму.

Віталь Гуркоў: «Плюха ў Міхалка добрая. Калі камусьці плясне, будзе вельмі і вельмі балюча»

←Adidas представил комплект формы БАТЭ для товарищеских матчей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика