Віталь Гуркоў: «Людзям не цікавыя спартовыя дасягненні і навуковыя адкрыцці. Куды цікавейшае шоў і чаканне неверагоднага»

Источник материала:  
25.12.2016 16:50 — Новости Спорта

Беларускі баксёр Віталь Гуркоў, які зрабіў сумеснае фота з мастадонтам беларускай эстрады Аляксандрам Саладухам, распавеў пра флэшмоб.

Гуркоў пісаў раней:

«Калі гэты допіс за суткі набярэ дзесяць тысяч лайкаў, то Саладуха выступіць на разагрэве ў BRUTTO», – напісаў Віталь пад фота, трымаючы на ўвазе маючы адбыцца канцэрт у Мінск-Арэне.

Дзесяць тысяч лайкаў, праўда, не набралося – толькі трохі больш за 2 тысячы ў фэйсбуку і 2500 у інстаграме.

У выніку Гуркоў выдаліў допіс, падсумаваўшы вынікі такой акцыі.

«Мой сацыяльны эксперымент з поспехам скончыўся. Фотаздымак спрацаваў як лакмусавая папера нашага грамадства: фота з Аляксандрам Саладухам пероўзышло ўсе рэкорды маіх сацсетак. Ажыятаж і цікавасць да персоны «легенды беларускай эстрады» нязгаслая з 1995 года!! На другім месцы [па папулярнасці ў сацсетках Гуркова] фота, дзе я ў рынгу трымаю наш гістарычны сцяг – таксама ў раёне 2 тысячаў, але менш. Людзям не цікавыя спартовыя дасягненні і навуковыя адкрыцці, творчая высокамастацкая рэалізацыя. Куды цікавейшае шоў і чаканне неверагоднага, абмяркоўванне абсурдных недарэчных пытанняў», – написаў Гуркоў у сваім Facebook.

Як удакладніла «Наша Ніва», сам допіс быў проста «прыколам».

«Ды не, Саладуха б не выступіў на разагрэве, як гэта можна ўявіць сабе? Мы ў розных фарматах. Але тое, што фота з ім набрала больш лайкаў – гэта дзіва. Мне здавалася, што фота з нашым сцягам мацнейшае», – сказаў Гуркоў.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ставіцца да Аляксандра з павагай, а ўсе тыя каментары, дзе яго называлі «прыпявалам Лукі» – недарэчныя.

 

←Дмитрий Пидручный: «Против того, чтобы этап Кубка мира проводолся в Раубичах. В марте там не смогут обеспечить нормальный снег»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика