Ігар Случак: «У БАТЭ дрэнная сiтуацыя з беларускай мовай, хай бы вучылiся ў мiнскага «Дынама»
Каардынатар грамадскай ініцыятывы «Справаводства па-беларуску» Ігар Случак рассказаў аб выкыростоўваннi клубамi беларускай мовы.
– Прагрэс вiдавочны. У 2012 годзе нiводная каманда вышэйшай лiгi не пiсала на футболках прозвiшчы iгpaкoў па-6еларуску. Першым паказала прыклад брэсцкае «Дынама». Тады я да ix звярнуўся з такой прапановай: калi у вас беларускамоўныя футболкi, пачынайце выкарыстоўваць беларускую мову ў дыктарскiм суправаджэннi, у праграмках. У адказ пачулi: мы не вельмi добра валодаем мовай Коласа i Купалы i, каб яе не ганьбщь, лепш не будзем наогул выкарыстоўваць. Таму ўжо ў 2014 годзе беларускай мовы на футболках каманды не было. Але ў той жа час у краiне з’явiлiся беларускамоўныя дыктары, друкаваная спартыўная прадукцыя на роднай мове.
У 2015 годзе ўжо тры каманды вышэйшай лiгi – «Гомель», мiнскае «Дынама» i жодзiнскае «Тарпеда-БелАЗ» – гулялi ў футболках з надпiсамi па-беларуску. У гэтым годзе такiх клубаў ужо шэсць: «Гомель» вылецеў у першую лiгу, затое да двух астатнiх клубаў дадалiся брэсцкае «Дынама», сталiчныя «Крумкачы», «Гарадзея» i гродзенскi «Нёман». У першай лiзе (дзе наогул пiсаць прозвiшчы на майках не абавязкова) такiм жа шляхам пайшло мiнскае «Тарпеда».
- Чаму ў гэтым cпice няма БАТЭ?
– Што i казаць, у БАТЭ дрэнная сiтуацыя з беларускай мовай, хоць «Барысаўшчына – край народнай мовы . Мова выкарыстоўваецца толькi на бiгбордах ды пры выступленнях у Лiзе чэмпiёнаў, калi прозвшчы павiнны быць напiсаны на лацiнiцы, але з выкарыстаннем нацыянальнай арфаграфii.
- А як славутая каманда тлумачыць сваю пазiцыю?
– Мне адказалi так: звярнiцеся з гэтымi пытаннямi у Беларускую федэрацыю футбола. Тоеж самае кажуць i ў некаторых iншых клубах: паколькi федэрацыя вядзе справаводства па-руску, то гэтак жа будзем рабiць i мы. Праўда, сама Федэрацыя свабодна выкарыстоўвае беларускую мову. На майках футбалiстаў нацыянальнай зборнай прысутнiчае беларуская лацiнка.
Хай бы БАТЭ вучыўся ў мiнскага «Дынама». Два гады таму генеральным дырэктарам клуба быў Сяргей Паўлюковiч, якi ўсяляк працiвiўся беларуciзацыi. Казаў, што «Дынама» не займаецца палiтыкай, таму не будзе выкарыстоўваць беларускую мову. Хаця пры чым тут палiтыка? Летась замест яго прыйшоў Алiм Сялiмаў, двойчы чэмпiён свету па грэка-рымскай барацьбе. Дарэчы, ён нарадзiўся ў Дагестане, яго бацька – лезгiн, мацi – агулка. Аднак Алiм сказаў, што, калi выступаў на спаборнiцтвах за Беларусь на яго форме быў надпiс на беларускай мове. Таму ён хоча, каб у яго клубе выкарыстоўвалася нацыянальная мова. I вось цяпер па-беларуску i прозвiшчы на майках, i друкаваная прадукцыя, i дыктар абвяшчае саставы каманд на мове. У дынамаўцаў самы лепшы спартыуны сайт, якi працуе адразу на трох мовах – беларускай, рускай i англiйскай.