Вінцук Вячорка: «Успрымаю паводзіны Хацкевіча як абразу маёй мовы, яе характэрных фанэтычных рысаў»

Источник материала:  
27.05.2016 13:36 — Новости Спорта

Вядомы мовазнаўца і грамадска-палітычны дзеяч Вінцук Вячорка пракаментаваў словы галоўнага трэнера зборнай Беларусі Аляксандра Хацкевіча, якi дазволіў сабе публічна перадражніць нападніка «Славіі» Дзяніса Лапцева

«Сытуацыя маральна адназначная. Перадражніваць, падкрэсьліваць асаблівасьці маўленьня (як і іншыя рысы) іншага чалавека наагул непрыстойна, культурныя людзі так сябе не паводзяць. А калі ідзецца пра нацыянальныя і моўныя асаблівасьці чалавека – гэта можа быць абразай паводле нацыянальнай і моўнай прыкметы. Ці абраза – залежыць ад кантэксту і інтанацыі.

Я дык успрымаю паводзіны Хацкевіча як абразу маёй мовы, яе характэрных фанэтычных рысаў. Таму што Хацкевіч спалучыў цытаваньне фанэтыкі беларускай мовы з адмоўнай характарыстыкай гульца, атаясаміў адмоўнае зь беларушчынай», – сказаў Вячорка.

Чаму Хацкевіч абразіў Лапцева і беларускую мову

Александр Хацкевич пародирует трасянку Дениса Лаптева

←Товарищеские матчи. Англия – Австралия, Голландия против Ирландии и другие матчи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика