Фотафакт: як у Мінску ходзяць на футбол
Лета – гэта такая пара году, дзе мала цікавых буйных мерапрыемст і музычных канцэртаў. Але адзін з відаў дасуга ўлетку ў Беларусі праводзіцца штотыднёва. Гэта футбол, а менавіта – Вышэйшай ліга Беларусі па футболе 2014. У гэтым яшчэ незвычайнае становішча ў чэмпіянаце: васмігадовая гегемонія барысаўскага БАТЭ можа спыніцца. Бо з’явіўся варты канкурэнт у барысаўчан – мінскае Дынама. Пад час 20 тура бела-блакітныя займалі першую страку з 44 пуктам і мелі матч у запасе, а жоўта-сінія адставалі ад мінскага клуба на 2 пункта. Лёс свёў гэтыя каманды пазмагацца за першае месца ў 21 туры на мінскім стадыёне «Трактар». Сам двубой, паміж гэтым камандамі атрымаў назву «Беларускае класіка» і лічыцца аднім з самых цікавых у беларускім футбола. Так што за класіка такое і, як мінчукі ходзяць на беларускі футбол, даведаўся карэспандэнт 21.by.
За гадзіну па пачатку матчу ўжо з’явілася невялікая чарга ў касы стадыёна. Крыху болей было бачна прыхільнікаў футбола ў белай ды блакітнай вопратцы. Канешне, былі і заўзятары барысаўчан, якія падыходзілі крыху пазней. Таксама можна было набыць марозіва і здаць рэчы ў камеру захоўвання. А ўжо за трыдцаць хвілін да стартавага свістка чарга пабудавалася на адлегласць 50 метраў. Было продана звыш 7 150 квіткоў, гэта лічба з’яўляецца рэконднай для стадыёна «Трактар» ў гэтым годзе. Кошт, дарэчы, быў даволі дэмакратычным і складаў ад трыдцаці тысячаў да пяцідзесяці тысячаў рублёў. Па інфармацыі суполкі мінскай арганізацыі БРСМа, уваход чальцам саюзу моладзі быў бясплатным.
Асноўныя партрэты гледачоў – мыжчыны гадоў трыдцаці - сарака пяці. Моладзі, калі не ўключаць фанатаў, няшмат, былі і сямейныя пары. Сябры такзванага ультаса фатаграфавацца і даць каментарый не хацелі, асабліва госці. Кажуць, што ў іх ёсць праблемы з працаўнікамі міліцыі.
Ідзем на самі трыбуны. Яўна болей прыхільнікаў Дынама нават на нейтральных сектарах. Грае гімн, стадыён стаў, нехта спявае. Фанатаў бела-блакінтых таксма круху на сектары болей, прыкладна чалавек 300-400, барысаўчан каля 250. Ультрас Дынама расцягваюць банары, дастаюць сцягі каманды, было чуваць гук барабана. Барысаўчане толькі пад канец першага тайму павесілі свой плакат. З’явілася атмасфера жывой трубуны, калі падтрымліваюць каманды не толькі заўзятары, але і гледачы. Становішча стадыёна дазваляе глядзець яго на ўзвышшы, каля лесапарка, гэты выкарысталіся каля соткі так званых зайцаў. Шлі гукавыя эмоцыі ад звычайных гледачоў, па болей – негатыўныя. Зрэшты, дынамаўцы добра пачалі гульню, але не рэалізоўвалі моманты. За што з’явілася крытыка ў прыхільнікаў каманды. БАТЭ гуляла першы тайм цалкам на контаратаках і двойчы рэалізавала іх. У выніку пасля першага тайма лік 0:2 на карысць жоўта-сініх. Першы гол забіў Міхаіл Гардзейчук на 27 хвіліне. Другі гол рэалізаваў Ілля Ілексіевіч ў дададзеную хвіліну.
Пад час перапынку можна было набыць ежы, вады, марозіва і фірмовую атрыбутыку Дынама, прычым беларускую. Таксма зфатаграфавацца з вядучым мерапрыества і стэндам з гульцамі бела-блакітных альбо пагуляць у настольны футбол. Інфраструктура «Трактара» адносна развіта.
Некалькі сённяшніх гледачоў распавялі, чаму яны ходзяць на беларускі футбол і якую каманду сёння падтрымлівалі:
Дзяніс і Уладзіслаў:
- Сёння прыйшлі на гэта класіка, чакаем цікавага футбола паміж беларускімі грандамі. Заўзеем за прыгожы футбол, хаця сімпатый больш да БАТЭ. На жаль, на ўсе матчы жоўта-сініх не хапае часу, але на будныя матчы хадзіць трэба. Хацелася, каб наш футбол і далей развіваўся.
Аляксандр (адмовіўся на фатаграфавання):
- Я заўзятар барысаўчан, прычым сам не з Барысава, але падабаецца гульня каманды. Сёння адзін з найцікавейшых матчаў у сезоне паміж самымі тыпулаванымі клубамі, класіка. Невялікімі тэмпамі, але наш футбол неяк развіваецца: ужо тры нашыя каманды выйшлі ў раўнд плэй-оф еўрачэмпіянатаў. Веру, што нават Дынама трапіць у Лігу Еўропы, ніякіх атныпатый на гэту каманды не маю.
Другі тайм не быў такім цікавым і рэзультатыўным, але заўзятары з абодзвюх бакоў балей патрымлівалі сваю каманду. Хаця з’явілася і крытыка нават на нейтральных трыбунах, прагучалі лаянкі з боку заўзятараў Дынама, але сцёрты і супрацоўнікі міліцыі ніяк на гэта не адрэгавалі. Ужо на 86 хвіліне прыхільнікі сталічнага клубу пачалі сыходзіць з секратаў, а барысаўчан віншаваць важную перамогу. Выніковы лік застаўся 0:2. БАТЭ становіцца часовым лідарам чэмпіянату, але Дынама мае матч у запасе.
Выказалі сваю думку пасля матчу некаторыя гледачы:
Антон і Артур:
-Падтрымлівалі сёння Дынама, гульня спадабалася, не хапала толькі рэалізацыі момантаў, якія былі. Першы тайм правялі нядрэнна. Ставілі на перамогу бела-блакітных з лікам 2:1. Самі з’яўляемся аматарамі футбола, ходзім перыядычна на паядынкі нашага ўлюбёнага клуба.
Кацярына:
- Заўзяла за БАТЭ, бо сама родам з Барысава. Сёння адбылася найвыдатнейшая гульня. Імкнуся хадзіць на ўсе хатнія і мінскія матчы жоўта-сініх. На еўракубкавыя вынікі загадваць не буд, але зычу і веру ў нашых хлопцаў.
І ў БАТЭ, і ў Дынама яшчэ наперадзе еўракубкавыя матчы, так што можна падтрымаць нашы каманды на «Барысаў-арэне» і апынуцца ў атмасферу жывога футбола на роднай трыбуне.
Аўтар: Павел Аксіновіч, фота аўтара.