Кіно пра вайну ў палявым кінатэатры
27.06.2014
—
Новости Спорта
У пасёлку Ракаў Валожынскага раёна пачынаецца спартыўны фестываль працоўнай моладзі «Алімпія-2014», прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі.
Каля пяцісот хлопцаў і дзяўчат з усёй краіны на працягу трох дзён чакае шэраг спартыўных, інтэлектуальных і творчых конкурсаў. Тут будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі, дзе, напрыклад, мінчане прэзентуюць зняты імі фільм-інтэрв’ю з ветэранамі, а гродзенцы зробяць рэканструкцыю шпіталя.
Сярод навінак фестывалю — палявы кінатэатр, шацёр з вялікім экранам, на якім пакажуць фільмы пра вайну і прамыя трансляцыі футбольных матчаў чэмпіянату свету.