Балельшчыкі і самі згуляць могуць
30.05.2014
—
Новости Спорта
Упершыню ў Брэсце адбудзецца турнір сярод хакейных балельшчыкаў краіны «Supporters Cup-2014», у якім прымуць удзел каманды з Гомеля, Магілёва, Наваполацка, Бабруйска, Салігорска і Брэста.
Мэта спаборніцтва — папулярызацыя хакея ў краіне, кансалідацыя фанацкага руху, прапаганда цывілізаванай падтрымкі балельшчыкамі хакейных каманд, адзначаюць яго арганізатары.